Вуліца Раманава ()  — вуліца ў паўднёва-заходняй частцы Магілёва.

Старая назва вуліца Чырвонай кавалерыі. Названа ў 1966 годзе ў гонар М. У. Раманава.

Працягласць 2720 м, ад вуліцы Чалюскінцаў да вуліцы Касманаўтаў. Знаходзіцца ў стадыі фарміравання. У асноўным на вуліцы захавалася старая забудова — 1-павярховыя жылыя дамы сядзібнага тыпу, толькі ў раёне, які прылягае да вул. Чалюскінцаў, збудаваны 2-павярховы будынак Дома быту і некалькі 4- і 5-павярховых жылых дамоў.

На вуліцы размешчаны аптэка, бібліятэка дзіцячая № 6, дзіцячыя яслі № 2 (на скрыжаванні з вул. Шчорса). На доме № 2 устаноўлена мемарыяльная дошка М. Ц. Раманаву. Паводле генплана горада 1980—1981 уваходзіць у перспектыўную зону забудовы заходняга планіровачнага раёна.

Літаратура

Спасылкі