Жаўту́шнік лакфіёлавы, жаўтушка (Erysimum cheiranthoides) — від кветкавых раслін з роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Аднагадовая Травяністая расліна вышынёй да 100 см з прамастойным, баразнаватым, апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае, суцэльнае, злёгку зубчастае па краі. Ніжняе лісце на чаранках, верхняе — сядзячае. Кветкі з чатырма пялёсткамі, ярка-жоўтага колеру, у гронках. Плод — чатырохгранны стручок даўжынёй 2—4 см, накіраваны коса ўверх.

Распаўсюджанне і экалогія Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі. Натуралізаваўся ў Японіі, Новай Зеландыі, Паўночнай Амерыцы і АргенцінеTaxon: Erysimum cheiranthoides L. // Germplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy).

Расце на лугах, узлесках, па берагах вадаёмаў, у парках і садах, каля дарог, на травяністых схілах, пустках і аблогах. Цвіце ў маі—кастрычніку. Святлолюбівая расліна, добра пераносячая цень, ксерафіт, мезавфіт, мезатроф і эўтроф.

Выкарыстанне У насенні расліны маецца да 48 % тлустага алею. Лекавая расліна.

Літаратура — С. 281.

Спасылкі

Катэгорыя:Жаўтушнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе