Вора () — рака ў Маскоўскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Клязьма.
Даўжыня — 108 км, плошча вадазбору — 1220 км² (па іншых звестках даўжыня — 99 км, плошча вадазбору — 1160 км²).
У верхнім цячэнні ручай, рэчышча афармляецца толькі пасля праходжання праз возера Азярэцкае і вакольныя балоты. Працякае праз гарады Хацькова і Краснаармейск. У горадзе Ласіна-Пятроўскі ўпадае ў раку Клязьму за 551 км ад яе вусця.
Катэгорыя:Прытокі Клязьмы Катэгорыя:Рэкі Маскоўскай вобласці
