Мікалай Апанасавіч Даро́жкін (; — ) — вучоны ў галіне мікалогіі і фітапаталогіі, акадэмік Акадэміі навук БССР (1962; член-карэспандэнт з 1950), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1934), прафесар (1933). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Гарохаўка Бранскага павета Арлоўскай губерні (зараз у Бранскім раёне Бранскай вобласці Расіі). У 1917 годзе скончыў вучылішча ў сяле О́ўстугИмя в белорусской науке: Дорожкин Николай Афанасьевич // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 1927 годзе — Горыгорацкі земляробчы інстытут (сучасная Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія) і працаваў асістэнтам да 1929 года. У 1929—1930 гг. на пасадзе дырэктара Стара-Барысаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума, у 1930—1931 гг. — дырэктар Мінскай станцыі аховы раслін. З 1931 года працаваў у Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР на пасадах навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыяй і адначасова ў 1933—1941 гг. — прафесар кафедры сістэматыкі раслін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1936—1940 гг. займаў пасаду дырэктара, у 1940—1941 загадчыка аддзела Інстытута біялогіі АН БССР і адначасова ў 1947—1952 гг. загадчыка кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У час Вялікай Айчыннай вайны М. А. Дарожкін падпольшчык-сувязны партызанскіх атрадаў «Бальшавік» і «Мсціўцы». У 1944—1948 гг. аднавіў працу ў Мінску Інстытут біялогіі і М. А. Дарожкін займае пасаду загадчыка аддзелам аховы раслін, а ў 1948—1952 гг. дырэктара інстытута. Адначасова ў 1947—1952 гг. працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедрай сістэматыкі раслін. У 1952 годзе прызначаны загадчыкам лабараторыяй фітапаталогіі ў Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, а ў 1959 годзе — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і плодаагародніцтва і загадчык лабараторыі. З 1976 года М. А. Дарожкін на пасадзе загадчыка лабараторыяй сістэматыкі ніжэйшых раслін у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР.
Навуковая і грамадская дзейнасць М. А. Дарожкіну належаць навуковыя працы па фітапаталогіі сельскагаспадарчых культур, біялогіі пашырэння ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых і бабовых культур, бульбы, таматаў і інш. Вызначыў новы цыкл развіцця фітафтарозу і рака бульбы, распрацаваў агратэхнічныя спосабы барацьбы з узбуджальнікамі рака бульбы, лабараторна-палявы метад ацэнкі ўстойлівасці гатункаў бульбы да фітафторы, тэхналогію барацьбы з хваробамі і шкоднікамі бульбы. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій, і шэрагу патэнтаўPatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы.
У 1935—1938 гг. абіраўся членам ЦВК БССР. Таксама абіраўся дэлегатам VII Усесаюзнага з’езда Саветаў, на якім выступіў з дакладам. Неаднаразова прымаў удзел у міжнародных навуковых мерапрыемствах. Уваходзіў у склад прэзідыума Камісіі Акадэміі навук СССР па навуковым асновам сельскай гаспадаркі, бюро біялагічнага аддзялення Акадэміі навук БССР, рэспубліканскага таварыства «Веды», рэакцыйных калегій часопісаў «Микология и фитопатология» (АН СССР), «Весці АН БССР», «Сельское хозяйство Белоруссии», зборніка «Ботаника» (АН БССР). Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства, якое ўзначаліў у 1947 годзе.
Сярод апублікаваных прац: Химические средства борьбы с вредителя и болезнями сельскохозяйственных культур. / Общество по распространению политических и научных знаний Белорусской ССР — Мн., 1959. (у сааўтарстве); Болезни люпина. — Мн.: Ураджай, 1965. Прогрессивная технология возделывания картофеля. — Л.: Колос, 1976.; Фитофтороз картофеля и томатов. — Мн.: Ураджай, 1976. (у сааўтарстве); Болезни картофеля. — Мн., 1979. (разам з С. І. Бельскай); Методы повышения устойчивости сельскохозяйственных культур к болезням. — Мн.: Наука и техника, 1982. Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням / Н. А. Дорожкин, С. И. Бельская, Е. А. Волуевич [и др.]; АН БССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск: Наука и техника, 1988.
Узнагароды і званні 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1951, 1966) Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1971) Медаль «За адвагу» (1944)ДОРОЖКИН Николай Афанасьевич (14.12.1905 — 27.04.1993) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі і іншыя медалі. Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965) Дзяржаўная прэмія СССР (1974) Медалі і дыпломы ВДНГ СССР і БССР Знак Міністэрства адукацыі СССР «За выдатныя поспехі ў рабоце»
Імя М. А. Дарожкіна занесена ў кнігу «Хто ёсць хто» выдавецтва Marquis (ЗША).
Літаратура
Возвращенные имена: Сотрудники АН Беларуси, пострадавшие в период сталинских репрессий / Сост.и авт. предисл. Н. В. Токарев; Под ред. А. С. Махнача. — Мн.: Навука i тэхнiка, 1992. — 120 с.: ил. — ISBN 5-343-01246-9
Спасылкі Памяці вучонага: ДАРОЖКІН Мікалай Апанасавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Дарожкін, Мікалай Апанасавіч (доктар сельскагаспадарчых навук; 1905—1993) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Мікалай Апанасавіч Дарожкін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі ДОРОЖКИН Николай Афанасьевич (14.12.1905 – 27.04.1993) // Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАН Беларусі Дорожкин Николай Афанасьевич // Біялагічны факультэт БДУ
Катэгорыя:Біёлагі СССР Катэгорыя:Міколагі СССР Катэгорыя:Фітапатолагі Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Члены ЦВК БССР Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча НАНБ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута біялогіі АН БССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Бранскай вобласці