Металургія — галіна матэрыялазнаўства, якая вывучае фізічныя і хімічныя паводзіны металаў і сплаваў. Да металургіі адносіцца і практычнае прымяненне наяўных ведаў аб металах — ад здабычы сыравіны да выпуску гатовай прадукцыі. Да металургіі адносяцца: вытворчасць металаў з прыроднай сыравіны і іншых металаўтрымліваючых прадуктаў; атрыманне сплаваў; апрацоўка металаў у гарачым і халодным стане; зварка; нанясенне пакрыццяў з металаў; вобласць матэрыялазнаўства, якая вывучае фізічныя і хімічныя паводзіны металаў, інтэрметалідаў і сплаваў.

Гісторыя

Першыя сведчанні таго, што чалавек займаўся металургіяй, датуюцца V і VI тысячагоддзем да нашай эрыH.I. Haiko, V.S. Biletskyi. First metals discovery and development the sacral component phenomenon // Theoretical and Practical Solutions of Mineral Resources Mining // A Balkema Book, London, 2015, р. 227—233., і былі знойдзены ў Майданпеку, Ярмовацы, Плочніку ў Сербіі. На сённяшні дзень раннія выплаўленні медзі ўключаюць у сябе прылады, як медная сякера 5500 года да н.э., якая належыць да культуры ВінчаNeolithic Vinca was a metallurgical culture. stonepages.com . Іншыя прыкметы выкарыстання металургіі датуюцца III тысячагоддзем да нашай эры ў такіх месцах, як Палмела ў Партугаліі, Картэс-дэ-Навара ў Іспаніі і Стоўнхендж у Вялікабрытаніі. Аднак, як гэта часта бывае з вывучэннем дагістрычных часоў, канчатковы пачатак не можа дакладна быць вызначаны.

Срэбра, медзь, волава і метэарытнае жалеза таксама можна лёгка знасці ў прыродзе, што дазваляла выкарыстоўваць металаапрацоўку ў абмежаваным аб’ёме ў многіх старажытнах культурах. Старажытнаегіпецкая зброя была зроблена з метэарытнага жалеза прыкладна ў 3000 гадах да н.э., яна высока шанавалася і называлася «кінжаламі з нябёсаў»W. Keller (1963) The Bible as History page 156 ISBN 0-340-00312-X. Аднак, навучыўшыся атрымліваць з медзі і волава шляхам награвання камянёў і спалучэння гэтых двух металаў сплаў, які быў названы бронзай, тэхналогія металургіі бярэ свой пачатак каля 3500 года да н.э. з бронзавага веку.

Выманне жалеза з яго руды ў рэальны метал ёсць значна складанейшы працэс, але працэс атрымання такога жалеза быў вынайдзены хетамі ў 1200 годзе да н.э., распачаўшы такім чынам жалезны век. Таямніца здабычы і апрацоўкі жалеза, якую дбайна ахоўвалі філістымляне, з’яўляецца асноўным фактарам іх поспехуB. W. Anderson (1975) The Living World of the Old Testament page 154 ISBN 0-582-48598-3.

Гістарычнае развіццё чорнай металургіі можа быць знойдзена ў самых разнастайных мінулых культурах і цывілізацыях. Яно ўключае старажытныя і сярэднявечныя каралеўствы і імперыі Сярэдняга і Блізкага Усходу, старажытнага Ірану, старажытнага Егіпту, старажытнай Нубіі і Анатоліі, старажытнага Ноку, Карфагену, грэчаскай і рымскай культур старажытнай Еўропы, сярэднявечнай Еўропы, старажытнага і сярэднявечнага Кітая, старажытнай і сярэднявечнай Індыі, старажытнай і сярэднявечнай Японіі, і гэтак далей. Цікава адзначыць, што многія практычныя працэсы і прылады, якім-небудзь чынам звязаных з металургіяй, магчыма, былі створаны ў старажытным Кітаі, перш чым еўрапейцы іх асвоіліR. F. Tylecote (1992) A History of Metallurgy ISBN 0-901462-88-8. Тым не менш, апошнія даследаванні сведчаць пра тое, што тэхналогіі рымлян былі значна больш прасунутымі, чым меркавалася раней, асабліва ў галіне горнай здабычы і кавання.

У XVI стагоддзі выйшла кніга Георгія Агрыкалы, якая называецца «De Re Metallica». Кніга апісвае высокаразвітыя і складаных працэсы здабычы металаў і развіцця металургіі таго часу. Агрыкала лічыцца «бацькам металургіі»Karl Alfred von Zittel (1901) History of Geology and Palaeontology p. 15.

Гл. таксама Чорная металургія Каляровая металургія Канвертар Кесон Доменная печ

Спасылкі

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы