Уладзімір Аляксандравіч Ганскі (нар. года ў Наваполацку) — беларускі навуковец, доктар эканамічных навук, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Біяграфічныя звесткі Выпускнік гісторыка-філалагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, дзе атрымаў кваліфікацыю гісторыка, выкладчыка гісторыі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплінБаза данных «Ученые Беларуси». Паралельна атрымаў кваліфікацыю эканаміста-менеджэра, пасля таксама прайшоў перападрыхтоўку па культуралогіі. Скончыў аспірантуру Львоўскай камерцыйнай акадэміі Укаапсаюзу ў Львове і Рэспубліканскага інстытута вышэйшай школы ў Мінску.
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай», выкананую пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Марыі Фляйчук, абараніў у 2015 годзе ў Львоўскай камерцыйнай акадэміі Укаапсаюзу. Тэма дысертацыі: «Механізм функцыянавання нацыянальнага рынку турыстычных паслуг»Засідання спеціалізованої вченої ради Львівської комерційної академії від 16 вересня 2015 р.ПГУ: Поздравляем В. А. Ганского с успешной защитой кандидатской диссертации .
Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя», выкананую пад навуковым кіраўніцтвам прафесара Ірыны Калачовай, абараніў у 2020 годзе ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Аркадзя Куляшова. Тэма дысертацыі: «Развіццё турызму ў Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)»Постановление Президиума ВАК Республики Беларусь от 9 декабря 2020 г. .
2 чэрвеня 2021 года Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысвоіў яму навуковае званне дацэнта.
20 красавіка 2021 года ў Львоўскім гандлёва-эканамічным універсітэце абараніў дысертацыю на тэму «Тэарэтыка-метадалагічныя асновы кіравання рэсурсамі спадчыны ў сістэме нацыянальнай эканомікі» на саісканне навуковай ступені доктара эканамічных навук па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне нацыянальнай гаспадаркай». 29 чэрвеня 2021 года Міністэрства адукацыі і навукі Украіны загадам № 735 зацвердзіла рашэнне аб прысуджэнні яму навуковай ступені доктара эканамічных навук.
Пачаў працаваць у 2006 годзе ў навукова-даследчым сектары Полацкага ўніверсітэта. У 2007—2009 гадах працаваў на прадпрыемствах турыстычнай сферы, у тым ліку экскурсаводам, дырэктарам. У 2009 годзе пачаў працаваць у аддзеле па турызме Полацкага ўніверсітэта, затым выкладаў на спартыўна-педагагічным (2010—2012) і фінансава-эканамічным (2012—2017) факультэтах гэтага ўніверсітэта, працуючы на пасадах выкладчыка-стажора, асістэнта, старшага выкладчыка і дацэнта. У 2018-2023 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, дацэнтам кафедры эканомікі і кіравання, дацэнтам кафедры бізнес-адміністравання і маркетынгу Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці. У 2021-2025 гадах выкладаў у Вышэйшай школе турыму і гатэльнай справы ў Гданьску.
Навуковая дзейнасць Займаецца даследаваннем тэорыі і практыкі кіравання рэсурсамі ў сістэме сучаснай эканомікі, праблем эканамічнай урбаністыкі і рэвіталізацыі, устойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця гістарычных тэрыторый. Навуковыя інтарэсы ахопліваюць пытанні кіравання і гаспадарчага выкарыстання аб’ектаў культурнай і прыроднай спадчыны, гісторыю, эканоміку і арганізацыю турызму, а таксама механізмы функцыянавання нацыянальнага і міжнароднага рынкаў турыстычных паслуг. Даследуе праблемы кластарызацыі, трансгранічнага і міжнароднага супрацоўніцтва, займаецца гісторыка-краязнаўчым вывучэннем паўночна-заходняй Беларусі. Даследаванні з большага носяць міждысцыплінарны характар і знаходзяцца на скрыжаванні эканомікі, гісторыі і культурнай спадчыны.
Быў кіраўніком двух навукова-даследчых праектаў, што выконваліся па заказе Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў; уваходзіў у склад выканаўцаў шэрагу іншых навукова-даследчых праектаў. Прымаў удзел у выкананні міжнародных навукова-даследчых праектаў у школе эканомікі і кіравання Педагагічнага ўніверсітэта Цэнтральнага Кітая.
Член рэдакцыйных калегій навуковых часопісаў «Эканоміка прамысловасці» (ISSN 1562-109X) і «Трансфармацыйная эканоміка» (ISSN 2786-8141). З’яўляўся членам рэдакцыйнай калегіі навуковага часопіса «Весці Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці». Выступае рэцэнзентам для іншых часопісаў і зборнікаў, у тым ліку тых, што індэксуюцца ў базе Scopus.
Аўтар каля 200 навуковых публікацый, у тым ліку больш за 20 манаграфій і вучэбна-метадычных выданняў, а таксама артыкулаў у беларускіх і замежных навуковых часопісах, частка з якіх індэксуецца ў базах Scopus і Web of Science. Арганізатар і суарганізатар шматлікіх міжнародных навуковых і навукова-практычных канферэнцый, прысвечаных праблемам устойлівага развіцця, прадпрымальніцтва, культурнай і прыроднай спадчыны.
Прызнанне і ўзнагароды У 2023 годзе яго кніга «Турызм у Заходняй Беларусі» (Мінск, 2022) увайшла ў шорт-ліст Прэміі Міжнароднага Кангрэса даследчыкаў БеларусіШорт-ліст Прэміі Кангрэса — 2023. Прэмія Наваполацкага гарадскога выканаўчага камітэта ў галіне інавацый і навуковай дзейнасціXIV Новополоцкий городской молодежный форум (2016) Грамата Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (2014) Прэмія Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта таленавітым маладым навукоўцамБелТА: Премии Витебского облисполкома вручены талантливым молодым ученым и специалистам (2013)
Катэгорыя:Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ Катэгорыя:Выкладчыкі Інстытута прадпрымальніцкай дзейнасці Катэгорыя:Эканамісты Беларусі Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі