Гайнае (угайнае) — грашовы падатак сялян у Вялікім Княстве Літоўскім і беларуска-літоўскіх губернях Расійскай імперыі ў XVI—пачатку XIX стст. Уносіўся за права карыстання ляснымі ўгоддзямі зямельных уласнікаў. Напрыклад, сяляне фальварка Барсукі Менскага ваяводства ў 1788 г. сплачвалі гайнае ў памеры 6 злотых з валокі, фальварка Цалевічы Новагародскага ваяводства ў 1792 г. — 4 злотыя з валокі.

Літаратура Лойка, П. А. Гайнае / П. А. Гайнае // — С. 451. Лойка, П. А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі: Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове ХVІ—ХVIII ст. / П. А. Лойка; АН БССР, Інстытут гісторыі; Пад рэд. Мялешкі. — Мн.: Навука і тэхніка, 1991. — 111 с. — С. 72. — ISBN 5-343-00563-2.

Катэгорыя:Гісторыя падаткаабкладання Катэгорыя:Падаткаабкладанне ў Вялікім Княстве Літоўскім Катэгорыя:Падаткаабкладанне ў Расійскай імперыі