Мурад III (1546—1595) — султан Асманскай імперыі (1574—1595).

Быў абвешчаны султанам у снежні 1574 пасля смерці бацькі, султана Селіма II. Яго кіраванне было адзначана частай барацьбой за панаванне ў гарэме, паўстаннямі янычар і вялікай карупцыяй. Як і яго бацька, Мурад III быў слабай асобай, вёў тыповае ісламскае жыццё.

Хоць быў забяспечаны афіцыйны мір з Аўстрыяй і Венецыяй, тут заўсёды адбываліся невялікія сутычкі. У 1581 і 1583 Асманскай імперыяй на чале з Мурадам III былі праведзеныя ваенныя кампаніі ў Персіі, Крыме і Закаўказзі. Аднак межы імперыі значна павялічыць не атрымалася, таму што султан не быў зацікаўлены ў вайне.

Мурад III наладзіў шчыльныя стасункі з Англіяй, атрымліваў адтуль матэрыялы для вытворчасці артылерыйскай зброі, абмяркоўваў з каралевай Елізаветай І магчымасць сумесных дзеянняў супраць Іспаніі.

Султан Мурад III памёр у 1595, у выніку эпілептычнага прыпадку.

Дзеянне рамана Архана Памука «Мяне клічуць Чырвоны» адбываецца ў часы Мурада III.

Гл. таксама Асманская імперыя

Спасылкі Мірны дагавор Мурада III і Стэфана Баторыя (пол.)

Катэгорыя:Султаны Асманскай імперыі