Віленскі тэхнічны ўніверсітэт імя Гедзіміна () — вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова ў Вільні (Літва).
Гісторыя Універсітэт быў створаны ў 1956 годзе як Віленскі вячэрні аддзел Каўнаскага політэхнічнага інстытута. У 1960 годзе аддзел быў ператвораны ў Віленскі вячэрні факультэт Ковенскага політэхнічнага інстытута, а ў 1961 годзе факультэт быў ператвораны ў Віленскі філіял КПІ. У 1969 годзе Віленскі філіял КПІ быў перайменаваны ў Віленскі інжынерна-будаўнічы інстытут (ВІБІ). У 1990 годзе ВІБІ пераймянаваны ў Віленскі тэхнічны ўніверсітэт, а ў 1996 годзе яму нададзена імя Вялікага князя літоўскага Гедзіміна.
Структура
У склад універсітэта ўваходзяць наступныя інстытуты і факультэты: Авіяцыйны інстытут імя Антанаса Густайціса Будаўнічы факультэт Механічны факультэт Транспартны факультэт Факультэт менеджменту Факультэт навакольнага асяроддзя Факультэт творчай індустрыі Факультэт фундаментальных навук Факультэт электронікі
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт
Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Катэгорыя:Вышэйшыя навучальныя ўстановы Вільнюса Катэгорыя:Універсітэты Літвы Катэгорыя:1956 год у Вільні