Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў (нар. 1966, в. Бабінічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (2020—2023).
Біяграфія Нарадзіўся 16 верасня 1966 года ў в. Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Бацька Віктар працаваў кінамеханікам, маці Раіса Нікіфараўна (пам. 2018) працавала бухгалтарам на мясцовай сельгасхіміі. Мае сястру Ларысу.
У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію (БДСГА). У 1988—1991 гадах — інжынер, вядучы інжынер-механік саўгаскамбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна. У 1991—1994 гадах вучыўся ў аспірантуры БДСГА.
Кандыдат тэхнічных навук (1996), дацэнт (2001). У 1994—2010 гадах — асістэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, дактарант кафедры механізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БДСГА.
У 2010—2017 гадах — дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 2017 года — намеснік, з лістапада 2018 года — першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.
4 студзеня 2020 года прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь.
У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады.
20 лістапада 2023 года прызначаны паслом Беларусі ў КітаіЛукашэнка назначыў паслоў у Кітай, Зімбабвэ, ПАР, Сербію і Інданезію.
Навуковая дзейнасць Аўтар і суаўтар 7 манаграфій, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац і 4 вынаходак.
Узнагароды Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2021)Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2021 г. № 311 «Аб узнагароджанні» , падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Сям’я У шлюбе. Жонка Святлана працуе намеснікам галоўнага інжынера па навуцы ў праектным інстытуце Белдзіпразем. Мае дзвюх дочак Яўгенію і Лізавету. Яўгенія з’яўляецца суіскальніцай аддзела планавання і рэгулявання развіцця сельскай і лясной гаспадарак НДЭІ Міністэрства эканомікі. Лізавета скончыла Інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ.
Спасылкі Біяграфія на сайце Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя:Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Кітаі