Нарвская епархія () — епархія Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата з цэнтрам у горадзе Нарве ў Эстоніі.

Гісторыя Нарвская вікарная кафедра была заснавана пастановай сінода 24 красавіка 1887 года, як вікарыяцтва Санкт-Пецярбургскай мітраполіі.

У верасні 1922 года сабор Эстонскай апостальскай праваслаўнай царквы прыняў пастанову пра зварот да Канстанцінопальскага Патрыярха Мялеція IV з прашэннем аб прыняцце ў юрысдыкцыю Канстанцінопальскага Патрыярхату і надання ёй аўтакефаліі. 7 ліпеня 1923 года Патрыярх Мялецій IV уручыў у Канстанцінопалі Томас. Былі заснаваны тры самастойныя епархіі: Талінская, Нарвская і Пячэрская.

У 1944 годзе, калі Эстонія зноў апынулася ў складзе СССР, мітрапаліт і больш за 20 праваслаўных святароў эмігравалі на Захад. Эстонская Царква ўвайшла ў склад Маскоўскага Патрыярхату як епархія. Нарвская епархія была ліквадаванаПРАВОСЛАВИЕ В ЭСТОНИИ .

Пастановай Свяшчэннага сінода РПЦ ад 30 мая 2011 года ў складзе Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхата была ўтворана Нарвская епархіяЖУРНАЛЫ заседания Священного Синода от 30 мая 2011 года.

Спасылкі

http://www.narvaeparhia.ee афіцыйны сайт Нарвская епархия на сайце patriarchia.ru

Катэгорыя:З’явіліся ў 2011 годзе