Лі́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Ліпаў.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Калінкавіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ліпава. 21 жніўня 1925 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хаміцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Калінкавіцкім раёне БССР. З 27 верасня 1930 года ў Мазырскім раёне, з 12 лютага 1935 года ў Даманавіцкім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года ў складзе Васілевіцкага раёна Палескай вобласці. Пасля вайны цэнтрам сельсавета стала вёска Мнагаверш (з 12 ліпеня 1965 года — МіроненкіУказ Презідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 12 ліпеня 1965 г. № 263 Аб перайменаванні вёсак Мнагаверш, Рылавічы, Каўбасічы і Блудзін Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 24 (1104).). З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 16 верасня 1959 года ў складзе Калінкавіцкага раёна. 15 жніўня 1974 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску ЛіпаваРашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).. 28 снежня 2005 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Ліпаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1543 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 96,6 % — беларусы, 2,7 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 1260 чалавек.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мазырскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Даманавіцкага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Васілевіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе