Смілавіцкая мячэць — мячэць у гарадскім пасёлку Смілавічы Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя Пасяліліся татары ў Смілавічах больш за 600 гадоў таму. Першая вядомая мячэць у мястэчку дзейнічала ў 1880-х гадах. У 1930 годзе была разбуранаМечеть в Смиловичах. Новая мячэць была адкрыта ў 1996 годзе. Была пабудавана намаганнямі Ібрагіма Барысавіча Канапацкага, выхадца са Смілавічаў, вядомага грамадскага і навуковага дзеяча, былога намесніка муфтыя мусульманаў БеларусіЛетняя школа историков: Смиловичи.

Будынак пабудаваны з белай цэглы, які вянчае купал з паўмесяцамНекаторыя беларускія гарады і вёскі можна назваць сапраўднымі этнічнымі выспамі. На сценах мячэці напісаны цытаты з Карана на арабскай мове.

Сучасная татарская абшчына ў Смілавічах налічвае больш за сто сем’яў.

Імамы Руслан Абу АхмадМінская вобласць стала другім домам для прадстаўнікоў многіх нацыянальнасцяў .

Спасылкі

Катэгорыя:Мячэці Беларусі Катэгорыя:Смілавічы Катэгорыя:Культавыя збудаванні Чэрвеньскага раёна Катэгорыя:1996 год у Беларусі