АкрамонійЛемяза М. А. . — С. 59 (Acremonium) — род недасканалых грыбоў сямейства . Класіфікаваны ў 1809 годзе.
Апісанне Міцэлій добра раэвіты, з перагародкамі, бясколерны. Канідыяносды простыя, шылападобныя, накшталт бакавых адгалінаванняў гіфаў, зрэдку з 1—2 галінкамі. Канідыі бясколерныя або афарбаваныя, у ланцужках ці склееныя сліззю ў несапраўдныя галоўкі.
Пашырэнне Пашыраны па ўсім зямным шары. На Беларусі адзначана 5 відаў, найбольш вядомы , , .
Асаблівасці біялогіі Сапратрофы і паразіты. Жывуць ца раслінных, цэлюлозазмяшчальных субстратах, у глебе, на сене, гнілых яблыках, пашкоджаных клубнях бульбы, жывых раслінах і скуры чалавека і жывёл.
Патагенныя віды выклікаюць міцэтомы, паверхневыя (трыхафітоідныя) і глыбокія (гумозныя) паражэнні скуры, слізістых абалонак, іншы раз — унутраных органаў чалавека і жывёл.
Класіфікацыя Да роду адносяць 207 відаў:
Літаратура Link, H. F. 1809. Observationes in ordines plantarum naturales. Dissertatio I. Magazin der Naturforschenden Gesellschaft Freunde Berlin. 3(1):3-42 — P. 15
Катэгорыя:Гіпакрэяльныя Катэгорыя:Роды грыбоў