Ваенны ардынарыят Славакіі () — ваенны ардынарыят Рымска-Каталіцкай Царквы, які дзейнічае ў Славакіі. Ваенны ардынарыят Славакіі, падпарадкоўваючыся непасрэдна Святому Прастолу, забяспечвае пастырскае акармленне ваеннаслужачых Славацкай арміі і іх сем’яў. Кафедральным саборам ваеннага ардынарыята Славакіі з’яўляецца сабор Святога Себасцьяна ў Браціславе.
Гісторыя 26 лістапада 2002 года ў Ватыкане славацкім прэзідэнтам Рудольфам Шустарам і кардыналам Анджэла Садана была падпісана папярэдняя дамова аб стварэнні ў Славакіі ваеннага ардынарыята.
20 студзеня 2003 года Рымскі Папа Ян Павел II выдаў булу Spiritalem progressionem, якой заснаваў Ваенны ардынарыят Славакіі.
Спасылкі Annuario Pontificio, Libreria Editrice Vaticana, Città del Vaticano, 2003, ISBN 88-209-7422-3 Булла Spiritalem progressionem Афіцыйны сайт Інфармацыя
Славакія Катэгорыя:Узброеныя сілы Славакіі Катэгорыя:Рымска-каталіцкія дыяцэзіі Славакіі Катэгорыя:2003 год у Славакіі