«Медальерная студыя Сэнс» () — беларускі вытворца ордэнаў, медалёў, знакаў, значкоў, фурнітуры і сувеніраў, у т.л. для міністэрстваў, ведамстваў, ВНУ і інш.
Гісторыя Створана ў 1989 годзе як унітарнае прадпрыемства «Дызайн-студыя „Сэнс“» у Мінску індустрыяльным дызайнерам Уладзімірам Паўлавічам Трафіменкам. У маі 2013 года перайменавана ў «Сэнс-Геральдыка», а з кастрычніка 2023 года ў «Медальерная студыя Сэнс».
Ад заснавання прадпрыемства прайшло шлях ад распрацоўкі эскізаў нагрудных знакаў і медалёў да поўнага вытворчага цыкла іх вырабуhttps://news.tut.by/society/360123.html . Ордэн і медаль Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь былі аднымі з першых узнагарод, вырабленых на прадпрыемстве.
Асноўныя заказчыкі прадпрыемства — сілавыя структуры, таму ад пачатку вывучаліся геральдычныя традыцыі вырабу воінскіх узнагарод. Падобная ж праца праводзіцца і цяпер пры распрацоўцы новых вырабаў.
Пачаўшы з невялікіх тыражоў, з 1995 года прадпрыемства пачало масавую вытворчасць.
У 1996 годзе выпушчаны першыя нагрудныя знакі з гарачай ювелірнай эмаллю — «Парламент Рэспублікі Беларусь». Для асваення гэтай тэхналогіі спецыялісты прадпрыемства праходзілі навучанне на ювелірнай вытворчасці.
Значным быў выраб тыражу юбілейнага медаля «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» ў 2004 годзе, агульная колькасць медалёў склала 70000 штук.
Буйнымі тыражамі таксама выраблены: памятныя медалі «10 гадоў вываду войскаў з Афганістана» і «20 гадоў вываду войскаў з Афганістана», юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», юбілейны медаль «90 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь», юбілейны медаль «160 год пажарнай службе Беларусі» і многія іншыя.
У 2015 годзе прадпрыемства абрана пастаўшчыком юбілейнага медаля «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», агульны тыраж медаля склаў 77000 штук.
У 2017 годзе прадпрыемству давераны выраб медаля Францыска Скарыны.
Прадпрыемства выпускае спартыўныя узнагароды для спаборніцтваў высокага ўзроўню. У 2019 годзе выраблена 1084 медаля для II Еўрапейскіх гульняў — па 329 залатых і сярэбраных, а таксама 426 бронзавых. 21 мая 2019 года арганізатары II Еўрапейскіх гульняў прэзентавалі медалі ў Мірскім замкуhttps://www.belta.by/sport/view/medali-ii-evropejskih-igr-predstavili-v-mirskom-zamke-348096-2019/.
Спасылкі Як робяць медалі і ўзнагародныя знакі Да 70-годдзя вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў з’явіцца спецыяльная ўзнагарода Ордэн, які яшчэ нікому не ўручаўся Выстава ордэнаў, медалёў, значкоў і нагрудных знакаў у Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь Стала вядома, як будуць выглядаць медалі II Еўрапейскіх гульняў: узнагароды паказалі ў Мірскім замку Медалі II Еўрапейскіх гульняў прадставілі ў Мірскім замку Што асаблівага ў дызайне і колькі важыць медаль II Еўрапейскіх гульняў? Бліскучая работа!
Катэгорыя:Вытворцы Беларусі Катэгорыя:Кампаніі Мінска