Мурчысонскі метэарыт (МерчысонскіШишлова А. Загадка Мерчисонского метеорита / Свет далёких звёзд и жизнь на Земле // Наука и жизнь, № 04, апрель 2015; ) — вугляродзісты хандрыт агульнай вагой 108 кілаграмаўСведения из метеоритной коллекции Российской Академии Наук. Упаў 28 верасня 1969 года паблізу вёскі Мурчысон (), штат Вікторыя, Аўстралія. Пры падзенні адзін з фрагментаў прабіў дах сельскга будынкаMurchison // Official website The Meteoritical Society.

Склад метэарыта У 2020 г. у метэарыце былі знойдзеныя так званыя дасонечныя зярняты ўзростам 5-7 млрд гадоўhttps://ria.ru/20200113/1563376809.html — самае старое цвёрдае рэчыва на Зямліhttps://www.livescience.com/oldest-material-on-earth.html.

Метэарыт змяшчае вялікую колькасць арганічных уключэнняў. У прыватнасці даследаванні 2008 года паказалі наяўнасць нуклеінавых асноў. Сярод амінакіслот, выяўленых у матэрыяле метэарыта, пераважалі L-энанціёмеры«Stable isotope analysis of amino acid enantiomers in the Murchison meteorite at natural abundance levels» DOI: 10.1117/12.278813 цит."In general, the amino acids are not racemic (L- enantiomer excess)."Isotopic evidence for extraterrestrial non- racemic amino acids in the Murchison meteorite Nature, 1997 doi:10.1038/38460. У Мурчысонскім метэарыце і ў метэарыце NWA 801 (Марока) атрымалася выявіць арабінозу, ксілозы, ліксозу, рыбозу і некалькі гексозExtraterrestrial ribose and other sugars in primitive meteorites , 2019. Гэтыя знаходкі тлумачацца некаторымі навукоўцамі як пацверджанне таго, што ва ўзнікненні жыцця на Зямлі маглі ўдзельнічаць арганічныя злучэнні, прынесеныя з космасу з метэарытаміhttps://web.archive.org/web/20110810095031/http://astrobiology.gsfc.nasa.gov/analytical/PDF/Martinsetal2008.pdf

Акрамя таго, прыхільнік пансперміі А. Ю. Разанаў сцвярджае, што ў мурчысонскім метэарыце (роўна як і ў яфрэмаўскім) выяўленыя выкапнёвыя часцінкі нітчатых мікраарганізмаў, якія нагадваюць ніжэйшыя грыбы і якія захавалі дэталі сваёй клетачнай будовы, а таксама скамянелыя рэшткі нейкіх бактэрый. Аналізаваліся пры гэтым псеўдамарфозы, створаныя тымі ці іншымі мінераламі, якія не адрозніваюцца па складу ад усяго астатняга матэрыялу метэарыта, а не сучасныя або фасілізаваныя рэшткі. Аднак іншыя спецыялісты з такой высновай ня згодныя.

Спасылкі

Учёные нашли информацию внеземного происхождения жизни // Lenta.ru, 14 чэрвеня 2008

Катэгорыя:Астрабіялогія Катэгорыя:Метэарыты, знойдзенныя ў Аўстраліі Катэгорыя:Хандрыты