Ліпавы Гай — парк у Бялынічах Магілёўскай вобласці. Закладзены на плошчы ў 6 гектараў у сярэдзіне XVIII стагоддзя на сродкі чарговага ўладальніка мястэчка Крыштафа Агінскага. У першапачатковым выглядзе не захаваўся.
Меў сіметрычна-восевую пабудову пры прамавугольнай форме плана. У аснову кампазіцыі пакладзены прыём разбіўкі плошчы на сістэму квадратаў, падзеленых пяццю ліпавымі алеямі шырынёй па 6 метраў кожная, якія перасякаліся пад прамым вуглом. У цэнтры — аглядная пляцоўка і вадаём. У заходняй і паўднёва-заходняй частках размяшчаўся сад.
Літаратура
Катэгорыя:Паркі Беларусі Катэгорыя:Бялынічы Катэгорыя:З’явіліся ў XVIII стагоддзі Катэгорыя:XVIII стагоддзе ў Беларусі