Катастро́фа Мі-24 пад Пружа́намі — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася 29 лістапада 2011 года ў раёне вёскі Новыя Засімавічы (Пружанскі раён).

Ход падзеяў Катастрофа адбылася падчас планавага навучальна-трэніравальнага палёту верталёта 181-й баявой верталётнай базы Узброеных сілаў БеларусіПресс-служба сообщает // Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, 29 лістапада 2011.. Верталёт ударыўся аб зямлю пры заходзе на пасадку прыкладна за паўтара кіламетры ад аэрадромаПахаванне членаў экіпажа МІ-24 адбудзецца ў пятніцу // Наша Ніва, 1 снежня 2011.. У найноўшай гісторыі Беларусі гэта першае здарэнне з «Мі-24», якое прывяло да чалавечых ахвяраўІгар Карней. Тэхнік «МІ-24»: Наша армія можа змагацца з уяўным ворагам, але не з туманам // Радыё «Свабода», 30 лістапада 2011..

Расследаванне Расследаванне праводзіла камісія Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Сярод магчымых прычынаў Генеральны штаб Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь назваў кепскі тэхнічны стан верталёта ці чалавечы фактарГенштаб агучыў версію авіякатастрофы пад Пружанамі // Еўрарадыё, 7 снежня 2011.. Брэсцкая міжгарнізонная ваенная пракуратура ўзбудзіла справу на падставе ч. 2 артыкула 465 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў палётаў або падрыхтоўкі да іх або іншых правілаў эксплуатацыі ваенных лятальных апаратаў, у выніку чаго мела месца па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).

Да высвятлення абставінаў палёты «Мі-24» былі прыпыненыя паводле загаду міністра абароны Юрыя Жадобіна. 15 студзеня 2012 года палёты былі адноўленыяУ Беларусі адноўленыя палёты вайсковай авіяцыі // Еўрарадыё, 15 студзеня 2012.; на люты 2012 года следства працягваласяВ деле о крушении военного вертолета под Пружанами проводится техническая экспертиза // БелТА, 17 лютага 2012..

Ахвяры Алег Кахно, маёр, камандзір экіпажа (38 гадоў) Валер Бабко, капітан, бартавы тэхнік (43 гады) Дзяніс Глушчанка, лётчык-штурман (32 гады)

У дзень пахавання верталётчыкаў 2 снежня на Пружаншчыне была абвешчаная жалобаЖалоба па загінулых лётчыках аб’яўлена толькі на Пружаншчыне // Наша Ніва, 2 снежня 2011.. Пасля жалобнай паніхіды ў пружанскім саборы Аляксандра Неўскага і грамадзянскай цырымоніі развітання ў Доме культуры лётчыкі былі пахаваныя на Параслянскіх могілках ля Новых ЗасімавічаўСвятлана Яскевіч. Апусцела без цябе зямля… // Звязда, 3 снежня 2011, № 231 (27095), с. 1..

Спасылкі Пад Пружанамі разьбіўся вайсковы гэлікоптэр // Радыё «Свабода», 29 лістапада 2011.

Катэгорыя:Авіяцыйныя здарэнні ў Беларусі Катэгорыя:Падзеі 29 лістапада Катэгорыя:Лістапад 2011 года Катэгорыя:Катастрофы 2011 года Катэгорыя:Пружанскі раён Катэгорыя:2011 год у Беларусі