Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — колішні каталіцкі храм у горадзе Чавусы Магілёўскай вобласці.
Гісторыя
Каталіцкая парафія існуе з 1651 года. Да 1832 года ў Чавусах дзейнічаў кляштар кармелітаў, але пасля паўстання 1830—1831 гадоў айцы кармеліты былі выгнаны, а парафія стала філіялам чэрыкаўскага касцёла. Пасля паўстання 1863—1864 гадоў касцёл быў закрыты і знаходзіўся ў запусценні. У 1868 годзе будынак касцёла быў перададзены пад юрысдыкцыю праваслаўнай царквы.
Пасля загаду цара Мікалая II «О укреплении начал веротерпимости» ў 1905 годзе жыхары Чавусаў пабудавалі новы касцёл Дзевы Марыі Каралевы.
Новы касцёл быў пабудаваны ў 1913 годзе. Пасля Другой сусветнай вайны, падчас хрушчоўскай антырэлігійнай кампаніі быў разабраны на цэглу ў канцы 1950-х — пачатку 1960-х гадоў.
Касцёл быў размешчаны на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца Чавускае аддзяленне Белаграпрамбанка. На той час касцёл выходзіў на «Конную» плошчу, якая цяпер з’яўляецца тыльным бокам будынка раённага выканкама і будынка пошты. На плошчы таксама праводзіліся кірмашы.
Архітэктура Новы касцёл быў з цэглы і не меў вежаў. Быў пабудаваны ў стылі неаготыкі, меўся арган. Унутраная прастора храма была вырашана гранёнымі слупамі і перакінутай праз іх стрэльчатай аркадай. Падзяляўся на тры нефы, перакрытыя стрэльчатымі скляпеннямі. Трохгранную апсіду запаўняў барочны алтар у выглядзе двух калон, што мелі фігурны франтон. На левай сцяне прэсбітэрыя знаходзіўся кансольны амвонПарафія Дзевы Марыі.
Пробашчы Віктар Гагалеўскі (1915—1920). Падчас паслугі хвораму заразіўся тыфам і памёр на 39 годзе жыцця. Пахаваны на чавускіх каталіцкіх могілках.
Спасылкі
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі | Чавусы
Катэгорыя:Касцёлы Чавускага раёна Катэгорыя:Колішнія касцёлы Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Чавусаў Катэгорыя:1913 год у Беларусі