Антон Цэзаравіч Збарашэўскі (1888—1952) — ваенны афіцэр часоў Першай сусветнай вайны, удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый.
Біяграфія Нарадзіўся 28 сакавіка 1888 года ў вёсцы Плотніца. Прызваны ў 1908 годзе на ваенную службу. Трапіў у Праабражэнскі полк. Удзельнік Першай сусветнай вайны.
У час Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года ўліўся ў рады рэвалюцыйнага атрада. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі, штурмаваў Зімні палац.
У 1919 годзе вярнуўся з Петраграда ў родную вёску, дзе да канца сваіх дзён працаваў на сельскай гаспадарцы. Памёр 27 снежня 1952 года. Пахаваны на могілках у в. Асавая.
Узнагароды Георгіеўскі крыж усіх чатырох ступеней Медаль «За храбрасць» Медаль «У памяць 100-годдзя Айчыннай вайны 1812 года» Медаль «У памяць 200-годдзя бітвы пры Гангуце»
Літаратура Кніга Памяці: Столінскі раён. С. 88
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Столінскім раёне Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя) Катэгорыя:Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі Катэгорыя:Ваенныя Расійскай імперыі Катэгорыя:Ваенныя Беларусі