Фра́трыя (, літаральна «братэрскі саюз») — форма сваяцкай сацыяльнай арганізацыі.

У Старажытнай Грэцыі фратрыя лічылася самакіруючай сваяцкім аб'яднаннем ніжэйшым за племя (), падзялялася на роды. Лічылася, што чальцы адной фратрыі мелі супольнага продка і супольнае месца пражывання.

Фратрыі ўзгадваюцца ўжо ў творах Гамера. Відавочна, у яго эпоху яны адыгрывалі важную ролю ваеннай арганізацыі сваякоў, а пазней ператварылася ў ваенна-адміністрацыйную адзінку. Так, каля 700 г. да н. э. у Спарце вылучалася 27 фратрый, каля 9 у кожным племі. У класічную эпоху фратрыі ўзгадваліся рэдка, аднак існавалі блізкія па сутнасці аб'яднанні ген () высакародных сваякоў, што вялі паходжанне ад адзінага продка.

Льюіс Генры Морган у працах, прысвечаных паўночнаамерыканскім індзейцам, увёў панецце фратрыя ў дачыненні да экзагамнай групы родаў. У гэтым сэнсе яно шырока ўжываецца ў этналогіі і культурнай антрапалогіі.

Літаратура Dillon, M. Ancient Greece: Social and Historical Documents from Archaic Times to the Death of Socrates / M. Dillon and L. Garland. — Routledge, 1994 ISBN 0-415-21754-7 Encyclopedia of the Ancient Greek World / Ed. by David Sacks, Oswyn Murray, Lisa R. Brody. — Facts on File, 2005. ISBN 0-8160-5722-2 Morgan, L. Ancient society: or, Researches in the line of human progress from savagery through barbarism to civilization / L. H. Morgan. — Chicago, 1877

Катэгорыя:Культура Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Сацыяльныя інстытуты Катэгорыя:Этнаграфія