Язёрак (па-польску: Jeziorak; раней Гізэрэк (Gizerek), Езежыце (Jezierzyce), па-нямецку: Geserich See) — возера вадасцековае, размешчанае на паўночным усходзе Польшчы ў межах Ілаўскага паазер’я. Самае доўгае і шостае па велічыні возера ў Польшчы. Возера злучанае з Элблонгскім каналам. Берагі лясныя — паўночныя з высокімі дрэвамі, паўднёвыя з нізкімі. Над возерам Язёрак ляжыць горад Ілава. Працуе там водная валанцёрская хуткая дапамога.

Возера пад назвай Язёрак — месца падзей кнігі «Новыя прыгоды Пана Самаходжыка», у якой герой шукае скарбы, разрабаваныя падчас Другой сусветнай вайны.

Катэгорыя:Азёры Польшчы