Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр ― жаночы манастыр у вёсцы Дамашаны Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца побач з могілкамі.
Гісторыя
Заснаваны пастановай Сінода Беларускай праваслаўнай царквы ад 14 снежня 1997 года і па багаслаўленні мітрапаліта ФіларэтаИоанно-Богословский женский монастырь. У 1997 годзе каля могілкавай царквы пачалося будаўніцтва манастыра.
Царква ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці У 2000 годзе была пабудавана і асвячона драўляная царква ў гонар Ціхвінскага абраза Божай МаціДОМОШАНСКИЙ ИОАННО-БОГОСЛОВСКИЙ МОНАСТЫРЬ. З’яўляецца помнікам архітэктуры беларускага народнага дойлідства. Царква вырашана 3-зрубным аб’ёмам: прамавугольны прытвор, кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Двухсхільны дах па цэнтры пераходзіць у шатровы, над апсідай — у вальмавы; завершаны 3 цыбулепадобнымі галоўкамі. Брусчатыя сцены, складзены «ў ластаўчын хвост», прарэзаны арачнымі аконнымі праёмаміІаана-Багаслоўскі манастыр і царквацерковь в честь Тихвинской иконы Богоматери.
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Беларусі Катэгорыя:Барысаўская епархія Катэгорыя:Жаночыя манастыры Катэгорыя:Дамашаны Катэгорыя:1997 год у Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Смалявіцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе