Іван Мікалаевіч Салаве́й ( — ) — вучоны ў галіне глебазнаўства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1955). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.

Біяграфія Нарадзіўся ў сяле Хатляны Мінскай губерні (сучасны аграгарадок ва Мінскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1940 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1957—1982 гг. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі — навуковы супрацоўнік, у 1965—1980 гг. — загадчык аддзела геаграфіі і картаграфіі глеб.

Навуковая дзейнасць Аўтар прац па генезісе глеб, іх картаграфіі, класіфікацыі і метадалогіі даследавання. Прымаў удзел у складанні глебавай карты БССР.

Сярод апублікаванага: Почвы Белорусской ССР. — Мн., 1974. (у сааўтарстве); Занимательно о почве. — Мн.: Ураджай, 1984. (у сааўтарстве).

Узнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.

Літаратура  — С. 430.

Спасылкі Салавей, Іван Мікалаевіч (кандыдат сельскагаспадарчых навук; 1916—1987) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Выпускнікі БДУ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР