Саборная мячэць — мячэць у Мінску. Знаходзіцца на вуліцы Грыбаедава, 29.

Гісторыя

Першая драўляная мячэць з’явілася ў Мінску ў 1599 годзе. У пачатку XX стагоддзя на месцы былога драўлянага быў узведзены мураваны будынак, разбураны ў 1962 годзе для будаўніцтва гасцініцы «Юбілейная»Каляндар // Наша Ніва № 39, 2002 г..

У 1997 годзе архітэктарамі Барысам Аляксандравым і Уладзімірам Трацэўскім распрацаваны праект аднаўлення мячэціБАЙРАМ. КВАРТАЛЬНІК БЕЛАРУСКАГА ЗГУРТАВАННЯ. 1997.

Першы камень у падмурак саборнай мячэці быў закладзены ў 2004 годзе. У пачатку праект фінансаваўся дабрачыннай арганізацыяй «Рабіта» з Саудаўскай Аравіі. Пасля фундатарамі з Расіі і Турцыі, а ў 2010 годзе будаўніцтва спыніласяФотофакт: культовый долгострой ожил — минскую мечеть покрасили, а купол обшили медными листами.

Будаўніцтва мячэці было скончана ў 2016 годзе і з’яўляецца падарункам беларускім мусульманам ад Рэлігійнага фонду Турцыі. Ва ўрачыстым адкрыцці мячэці ў лістападзе 2016 годзе прынялі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп ЭрдаганМінская саборная мячэць.

У 2019 годзе ў саборнай мячэці быў адкрыты музей ісламу. У экспазіцыю ўвайшлі артэфакты, сабраныя як у Беларусі, так і за яе межамі, якія распавядаюць пра гісторыю ісламу на беларускіх землях.

Спасылкі

Катэгорыя:Мячэці Беларусі Катэгорыя:Культавыя збудаванні Мінска Катэгорыя:2016 год у Мінску Катэгорыя:Вуліца Грыбаедава (Мінск)