Клецкі ешыбот () — будынак колішняй яўрэйскай духоўнай семінарыі ў горадзе Клецку Мінскай вобласці.
Гісторыя Ешыбот быў заснавана ў 1897 годзе ў горадзе Слуцку і ў 1921 годзе пераехаў у Клецк. Узвядзенне будынка распачалося ў 1927 годзе і было завершана ў 1929 годзе. Пэўны час будынак выконваў і ролю сінагогі.
Пасля Другой сусветнай вайны выкарыстоўвалі як дом культуры, потым — як краму.
Архітэктура Прамавугольны ў плане аднапавярховы будынак накрыты двухсхільным дахам. Галоўны ўваход вылучаны двухпавярховым рызалітам, завершаным шчытом з люнетам у цэнтры. Фасад раскрапаваны вуглавымі лапаткамі, карнізам простага профілю, ліштвамі рознавялікіх лучковых аконных праёмаў. Прамавугольная ў плане зала з двух бакоў мае двух’ярусныя галерэі. Перакрыццё выканана на металічных бэльках.
Выкладчыкі Ісер Залман Мелцэр
Крыніцы
Спасылкі
Ешыбот | Клецк
Катэгорыя:Славутасці Клецка Катэгорыя:Ешыботы Беларусі Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:1929 год у Беларусі Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Клецка Катэгорыя:Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі