Тургелі С. 326., таксама Тургя́лей () — мястэчка ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Тургельскай сянюніі. Месціцца на рацэ Мерачанка, за 18 км на ўсход ад Салечнікаў.
Гісторыя
Ранняя гісторыя Упершыню Тургелі ўпамінаюцца ў XV стагоддзі пад назвай Малы Мерач. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Віленскага павета Віленскага ваяводства. У 1511 годзе ў Тургелях быў пабудаваны касцёл. У 1541 годзе збудаваны мураваны касцёл з фундацыі Вацлава Мангірдовіча і Габрыяловіча.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Тургелі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Віленскім павеце Віленскай губерні. У 1837 годзе касцёл адноўлены ксяндзом Габрыяловічам. Каля 1892 года ў Тургелях было 18 будынкаў.
За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Тургелі занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай тэрыторыя абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. У пачатку студзеня 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У другой палове сакавіка 1919 года пад кантролем Польшчы. На тэрыторыю таксама прэтэндавала Літва.
У 1920 годзе Тургелі апынуліся ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.
У другой палове верасня 1939 года Тургелі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: ~1892 год — 277 чал. XXI стагоддзе: 2011 год — 588 чал.
Славутасці Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1837) Капліца-пахавальня Кабылінскіх (1850)
Галерэя
Вядомыя асобы Эдвард Паўловіч (1825—1909) — беларускі мемуарыст, мастак і асветнік.
У мястэчку пахаваны рэктар Віленскага ўніверсітэта, правазнаўца, эканаміст-фізіякрат Сымон Малеўскі (1759—1832).
Крыніцы
Літаратура Krzywicki J. Turgiele // S. 638.
Спасылкі