Клубы́нічы (, ) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Гісторыя Вядома з 1470-х гадоў, калі паны Іван, Васіль, Алехна і Сенька Дашкавічы ахвяравалі на Чарэйскі манастыр частку сваёй долі Чарэйскага маёнтка з ворыўнай зямлёй ва ўрочышчы КлубынічыПамяць: Гіст.-дакум. хроніка Крупскага р-на. — Мн., 1999. — С. 37-64.. У 1561 годзе сяло належала Чарэйскаму манастыру пад апекай Сапегаў.

У пачатку XX стагоддзя вёска ў складзе Высокагарадзецкай воласці Сенненскага павета.

З 20 жніўня 1924 года вёска ў складзе Заборскага сельсавета Чарэйскага, з 1931 года — Крупскага раёна, з 1935 года — Халопеніцкага раёна. У Другую сусветную вайну загінуў 31 жыхар вёскі. З 1960 года ў складзе саўгаса «40 год Кастрычніка». З 5 мая 1962 года ў складзе Абчугскага сельсаветаРашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).. З 1965 ў складзе саўгаса, потым — калгаса «Касянічы». У 1990-х у вёсцы працавала крама. З 28 мая 2013 года вёска ў складзе Акцябрскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области .

Дэмаграфія 1775 год — 9 «дымоў» 1880 год — 28 двароў, 188 жыхароў 1906 год — 49 двароў, 314 жыхароў 1941 год — 50 двароў, 250 жыхароў 1998 год — 34 гаспадаркі, 51 жыхар (перапіс)

Спасылкі

Катэгорыя:Акцябрскі сельсавет (Крупскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Крупскага раёна