Ганусішкі С. 34., часам Ганушышкі, таксама О́нушкіс () — мястэчка ў Троцкім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Ганусішаўскай сянюніі. Размешчана на беразе , за 30 км на паўднёвы захад ад Трокаў.

Назва Назва паходзіць ад распаўсюджанага ў літоўскіх баяраў імя Ганус (Hanus)Vanagas A. Lietuvos miestų vardai (antrasis leidimas). — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004. P. 147—150..

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Ганусішкі датуецца 1503 годам, старабеларускай мовай: ГанусишкиRowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 165.. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства. У 1511 годзе ў Ганусішках збудавалі першы касцёл. У 1524 годзе тут заснавалі мястэчка.

Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

У XIX ст. у Ганусішках працавалі школа, вінакурня і млын.

За часамі Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Ганусішкі былі заняты войскамі Германскай імперыі.

Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Літвой у 1919 годзе Ганусішкі апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Германіі.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1879 год — 197 чал.Wejssenhof J. Hanuszyszki // S. 31. XXI стагоддзе: 2011 год — 519 чал.

Славутасці Касцёл Святых Апосталаў Піліпа і Якуба (1829)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Мястэчкі Літвы