Епіскап Канстанцін (свецкае імя Канстанцін Якімавіч Булычоў; , Арлоў, Вяцкая губерня  — , Масква) — праваслаўны дзеяч, епіскап.

Біяграфія У 1881 годзе скончыў фізіка-матэматычны факульцет Санкт-Пецярбургскага універсітэта. Працаваў банкаўскім служачым. У 1890 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1894 годзе са ступенню кандыдата багаслоўя. 29 студзеня 1892 года прыняў манашаскі пострыг, рукапаложаны ў іерадыякана (21 лютага 1892), у іераманаха (7 лістапада 1893). У 1894—1896 гадах назіральнік Аляксандра-Неўскага духоўнага вучылішча ў Санкт-Пецярбургу.

З 1896 года у сане архімандрыта рэктар Віцебскай духоўной семінарыі, старшыня савета Віцебскага епархіяльнага Уладзімірскага брацтва, старшыня гісторыка-статыстычнага камітэта (для складання і апісання цэркваў Полацкай епархіі), старшыня Полацкага епархіяльнага вучылішчнага савета, цэнзар «Полоцких Епархиальных Ведомостей» і пропаведзей, якія прамаўляліся святарамі ў Віцебскім кафедральным саборы. З 1900 рэктар Кіеўскай духоўнай семінарыі. 29.7.1901 у Свята-Троіцкім саборы Аляксандра-Неўскай Лаўры мітрапалітам Санкт-Пецярбургскім Антоніем хіратанісаны ў епіскапа Гдоўскага, вікарыя Санкт-Пецярбургскай епархіі.

З 23 красавіка 1904 года да верасня 1911 года епіскап Самарскі і Стаўрапольскі. З  кастрычніка 1911 года епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі. 6 мая 1915 года узведзены ў сан архіепіскапа. Удзельнік Памеснага Сабора ў Маскве ў  1917—1918 гадах. Прыхільнік Патрыяршаства.

23 ліпеня 1919 года арыштаваны ЧК ў Гомелі. Да 17 мая 1920 года знаходзіўся ў Іванаўскім канцлагеры. З 1922 года абнаўленчы епіскап Магілёўскі. Узведзены ў сан мітрапаліта. У 1925 года Патрыяршым Месцаахоўнікам Пятром (Палянскім) і сонмам іерархаў у саборы Данскога манастыра ў Маскве пасля пакаяння зноў прыняты ў зносіны з Рускай праваслаўнай царквою. У 1925 годзе, будучы епіскапам Тамбоўскім, стаў адным з арганізатараў грыгарыянскага раскола. З 22 снежня 1925 года мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) забаронены ў свяшчэннаслужэнні.

Літаратура Памятная книжка Витебской губернии; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі; Степанов (Русак) В. Свидетельство обвинения. 1993. Т. 3. С. 219

Катэгорыя:Магілёўская і Мсціслаўская епархія Катэгорыя:Епіскапы Рускай праваслаўнай царквы Катэгорыя:Нарадзіліся ў Кіраўскай вобласці Катэгорыя:Рэктары Віцебскай духоўнай семінарыі Катэгорыя:Рэктары Кіеўскай духоўнай семінарыі