Юрый Паўлавіч Паўлаў (25 ліпеня 1935, с. Кіпешына, Новасібірская вобласць — 8 кастрычніка 2019, Дніпро, Украіна) — украінскі скульптар. Заслужаны мастак Украіны.

Біяграфія У 1947 годзе перабраўся ў Днепрапятроўск. Скончыў у 1965 годзе Харкаўскі мастацкі інстытут (выкладчыкі , В. В. Сізікаў).

Член Саюза мастакоў СССР з 1970 года.

Творчасць Працаваў у галіне станковай і манументальнай скульптуры. Удзельнічаў у рэспубліканскіх выстаўках з 1965. Асноўныя творы: «Радзіма ў агні» (1964); «Нашы дзяды» (1966); «Мець» (1967); «Партрэт мастака» (1967) і іншыяДнепропетровский художник Павлов Юрий Павлович. У станковай скульптуры ён стварыў цэлую партрэтную галерэю выразных выяў сваіх сучаснікаў («Маці», «Ганнуся», «Настаўніца Н. Т. Гульцяева» і іншыя). Яго тэматычныя кампазіцыі вылучалися на абласных і рэспубліканскіх выстаўках паэтычнасцю вобразнай характарыстыкі і своеасаблівасцю пластычнай лексікі («Мантажнікі і сонца»", «Мацярынства», «Юнацтва», «Сорак першы год»).

У Дніпры стварыў фантан «Муза» каля тэатра оперы і балета (1974), барэльефы і бронзавая скульптура на фасадзе тэатра імя Шаўчэнкі (1979), помнік воінам-афганцам «Выбух памяці» (1989), мемарыяльныя комплексы на , помнік загінулым воінам-афганцам, скульптура Льва ў , помнік навучэнцам тэхнікума чыгуначнага транспарту, якія загінулі пры абароне Днепрапятроўска, помнік «Фарсіраванне Дняпра»Умер Юрий Павлов — скульптор, украсивший Днепр.

Творы Юрыя Паўлава знаходзяцца і ў іншых буйных гарадах Украіны, а таксама ў Беларусі і Расіі. Удзельнічаў разам з сям’ёй у стварэнні Востава слёз у Мінску (1991—1996), капліцы памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у Магілёве (2001—2002; архітэктар У. В. Чаленка).

Сям’я У шлюбе з Галінай Афанасьеўна мае сына Алега, мастака фарматара, і дачку Таццяну, мастачку-манументалісту. Таццяна выйшла замуж за мастака-манументаліста Мікалая КаралёваВ Днепропетровске открывается выставка живописи и скульптуры трех поколений семьи Павловых-Королевых

Узнагароды Лаўрэат прэміі імя Вадзіма Сідура Днепрапятроўскага гарадскога савета, узнагароджаны Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР (1974), Заслужаны мастак УкраіныПавлов Юрій Павлович.

Спасылкі

Памятники скульптора Павлова Юрия Павловича

Катэгорыя:Скульптары Украіны Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета УССР