Свята-Ціхвінскі жаночы манастыр ― праваслаўны жаночы манастыр у горадзе Гомелі.
Гісторыя У 1899 годзе са стараверскага мужчынскага манастыра быў утвораны праваслаўны жаночы. Быў закрыты пад канец 1920-х гадоў. У 1943 годзе быў часова адкрыты і ў пасляваенны час ізноў закрыты.
У 1992 годзе была арганізавана жаночая манаская грамада. Спачатку манастыр месціўся ў будынку Гомельскага епархіяльнага ўпраўлення, потым пераехаў ва ўласны будынак. 1 красавіка 1993 года грамада атрымала статус жаночага манастыра ў гонар Ціхвінскага абраза Божай Маці. У верасні 2004 года манастыру быў перададзены былы гомельскі Дом міласэрнасці з дамавым храмамГОМЕЛЬСКИЙ ТИХВИНСКИЙ МОНАСТЫРЬ.
Святыні
Спіс Ціхвінскай іконы Божай Маці. Спіс іконы Божай Маці «Знаменне». Іконы з машчамі св. Іаана Кармянскага , св. Ефрасінні Полацкай. Мошчы чарнігаўскіх святых: свяціцеля Феадосія, архіепіскапа Чарнігаўскага, прападобнага Лаўрэнція Чарнігаўскага і свяціцеля Філарэта. Святая крыніца Казанскай іконы Божай маці.
Спасылкі Свято-Тихвинский женский монастырь, г. Гомель на monasterium.by
Катэгорыя:Праваслаўныя манастыры Беларусі Катэгорыя:Гомельская і Жлобінская епархія Катэгорыя:Культавыя збудаванні Гомеля Катэгорыя:Жаночыя манастыры Катэгорыя:З’явіліся ў 1993 годзе Катэгорыя:1993 год у Гомелі