Фёдар Міха́йлавіч Івано́ў ( — невядома) — беларускі савецкі гаспадарчы, дзяржаўны і палітычны дзеяч, кандыдат гістарычных навук (1954).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1918 годзе ў вёсцы Стукаліна Віцебскага раёна. Член КПСС з 1944 года. Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (1941), Вышэйшую партыйную школу пры ЦК УКП(б)Б (1948).
З 1942 года — на гаспадарчай, грамадскай і палітычнай працы: камісар партызанскага атрада «Крэпасць», сакратар Магілёўскага падпольнага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі па ваеннай працы, 1-ы сакратар Магілёўскага абласнога камітэта ЛКСМ Беларусі, 2-гі сакратар ЦК ЛКСМ Беларусі, памочнік сакратара ЦК КП(б) Беларусі, намеснік загадчыка, загадчык Аддзела цяжкай прамысловасці ЦК КП(б) Беларусі, намеснік загадчыка Прамыслова-транспартнага аддзела ЦК КП Беларусі, намеснік загадчыка Аддзела цяжкай прамысловасці ЦК КП Беларусі, сакратар Гродзенскага абласнога камітэта КП Беларусі, 2-гі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі, 1-ы сакратар Магілёўскага прамысловага абласнога камітэта КП Беларусі, 2-гі сакратар Магілёўскага абласнога камітэта КП Беларусі, намеснік старшыні Дзяржаўнага планавага камітэта СМ Беларускай ССР.
Член ЦК КПБ (1960—1971), кандыдат у члены ЦК КПБ (1952—1954). Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1963—1971).
Памёр пасля 1985 года.
Спасылкі Іваноў Фёдар Міхайлавіч Іваноў
Катэгорыя:Першыя сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Другія сакратары Магілёўскага абкама КП Беларусі Катэгорыя:Сакратары Гродзенскага абкама КПБ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскім раёне Катэгорыя:Функцыянеры УЛКСМ Катэгорыя:Члены ЦК КПБ Катэгорыя:Кандыдаты гістарычных навук Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 6-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 7-га склікання Катэгорыя:Камандзіры партызанскіх злучэнняў, брыгад і атрадаў у гады Вялікай Айчыннай вайны