Стральба ў Накханратчасіме — масавае забойства, здзейсненае 8 лютага 2020 года ў горадзе Накханратчасіма (правінцыя Накханратчасіма, Тайланд), калі 32-гадовы сяржант Узброеных сіл Тайланда Джакрапант Тома, расстраляўшы сваіх таварышаў па службе і дэзерціраваўшы з ваеннай базы, адкрыў бязладную стральбу па грамадзянскім асобам ля гандлёвага цэнтра «Terminal 21». Затым ён захапіў у закладнікі больш за 20 чалавек. У выніку дзеянняў злачынца загінулі па меншай меры 30 чалавек і яшчэ больш за 63 атрымалі раненні.
Падазраваны Старэйшы сяржант 1-га класа Джакрапант Тома (4 красавіка 1988 — 9 лютага 2020) нарадзіўся ў правінцыі Чаяпхум. Да гэтага інцыдэнту ён знаходзіўся на ваеннай базе Суратампхітак, дзе і адбылася першая стральба. Раней ён праходзіў падрыхтоўку ў якасці унтэр-афіцэра і быў дасведчаным стралком.
Ход падзей У суботу 8 лютага 2020 году каля 15:30 па мясцовым часе 32-гадовы сяржант Джакрапант Тома на ваеннай базе «Surathampithak» застрэліў свайго камандзіра палкоўніка Анантарота Красе і яшчэ двух таварышаў па службе. Пасля чаго, узброіўшыся штурмавой вінтоўкай і па меншай меры 700 патронамі да яе, у поўнай ваеннай экіпіроўцы (бронекамізэлька і каска) ён на армейскім пазадарожніку HMMWV дэзерціраваў з месца нясення службыСтрілянина в Таїланді: нападник — професійний стрілок, у нього з собою понад 700 патронів — відео.
Адразу пасля гэтага Тома прыехаў у горад, дзе адкрыў бязладную стральбу па мінакам, у выніку якой было забіта і паранена яшчэ некалькі чалавек. Затым дэзерцір пад’ехаў на аўтамабілі да гандлёвага цэнтра «Тэрмінал 21», стрэліў па будынку з гранатамёта і адкрыў агонь па людзямКількість постраждалих при стрілянині в Таїланді перевищила 30. Усе свае дзеянні злачынец трансляваў у прамым эфіры на асабістай старонцы ў Facebook, якая ў канчатковым выніку была выдаленая адміністрацыяй сайтаМасовий розстріл в Таїланді: нападник може мати ще сотні патронів. Расстраляўшы людзей на ўваходзе ў гандлёвы цэнтр, Тома пракраўся ў будынак, дзе працягнуў весці агонь, і захапіў у закладнікі каля 20 чалавек, з якімі забарыкадаваўся ў адным з памяшканняў на 4 паверсеТаиландский стрелок захватил заложников // Лента.Ру, 8 февраля 2020.
Пасля праваахоўнікі пачалі штурм ГЦ, падчас якога адзін паліцэйскі загінуў, яшчэ некалькі атрымалі раненніСтрашна стрілянина в Таїланді: з’явилося відео зі стрільцем у ТЦ. Сам злачынец быў забітыВ Таиланде число погибших при стрельбе в выросло до 25 человек // РИА Новости, 9 января 2020.
Пасля трое чалавек памерлі ад ран у бальніцы.
Крыніцы
Катэгорыя:Захопы закладнікаў Катэгорыя:Люты 2020 года Катэгорыя:Падзеі 8 лютага Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2020 годзе Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2020 года