Старажытныя пуэ́бла (), або анаса́зі () — адна з найбольш славутых дакалумбавых археалагічных культур Паўночнай Амерыкі. Існавала на працягу VIII — XIV ст. на паўднёвым захадзе сучасных ЗША.

Назвы старажытныя пуэбла і анасазі таксама вызначаюць носьбітаў гэтай культуры, якія дасягнулі значных поспехаў у развіцці земляробства, архітэктуры і мастацтва.

Помнікі архітэктуры старажытных пуэбла Меса-Вердэ, Чака і Таас-Пуэбла з’яўляюцца часткай сусветнай спадчыны чалавецтва.

Этымалогія Культура старажытных пуэбла была непісьменнай, таму мы не ведаем тагачаснай саманазвы яе носьбітаў. Назвы «пуэбла» () і «старажытныя пуэбла» () пачалі выкарыстоўвацца амаль адразу пасля адкрыцця рэштак іх паселішчаў у Меса-Вердэ і каньёне Чака, паколькі мелася відавочнае падабенства з пабудовамі індзейцаў-пуэбла. З 1927 г. у навуковых выданнях таксама замацавалася назва «анасазі»What Does “Anasazi” Mean, and Why Is It Controversial?. Яна паходзіць з мовы індзейцаў-наваха і літаральна значыць «продкі ворагаў»Anasazi - Online Etymology Dictionary. Наваха і апачы з’явіліся на паўднёвым захадзе сучасных ЗША толькі ў 2 тысячагоддзі і сапраўды мелі варожыя адносіны з пуэбла.

У 1990-х гг. сучасныя індзейцы-пуэбла выступілі супраць ужывання назвы «анасазі». У 2007 г. іх актыўна падтрымала частка амерыканскіх археолагаў. Замест гэтага быў уведзены тэрмін (літаральна «продкавыя пуэбла»)Insider: What's in a Name?. Аднак назва «анасазі» пакуль шырока ўжываецца, у тым ліку на афіцыйным узроўні.

Паходжанне З’яўленню культуры старажытных пуэбла папярэднічала археалагічная культура «вытворцаў кошыкаў» (КВК)Snow, D. Archaeology of Native North America. — P. 123 — 124. Яна склалася на паўночным захадзе ЗША пасля заканчэння архаічнага перыяда ў сярэдзіне 2 тысячагоддзя да н. э. і атрымала сваю назву дзякуючы вырабу яе носьбітамі кошыкаў, якія ў значнай ступені замянялі кераміку, вядомую ў тым рэгіёне толькі з 200 г. н. э.Welcome to Anthropology Labs - Northern Arizona University Носьбіты КВК спярша вялі вандроўны лад жыцця, займаліся паляваннем і збіральніцтвам. Аднак яны аднымі з першых пачалі вырошчваць кукурузу і гарбузы, так што да канца 1 тысячагоддзя да н. э. перайшлі да аселага ладу. На падставе шматлікіх знаходак археолагі лічаць, што існуе прамая пераемнасць паміж КВК і культурай старажытных пуэбла.

Паходжанне саміх носьбітаў КВК пакуль спрэчнае. Мяркуецца, што насельніцтва рэгіёна складалася з абарыгенаў плато Каларада і мігрантаў з поўдню, магчыма з Саноры, папярэднікаў культуры магаён. Так, у Меса-Вердэ вылучаюць носьбітаў позняй КВК, што сяліліся на заходніх і ўсходніх ускраінах. Заходнія носьбіты КВК маглі паходзіць ад мігрантаў з Арызоны, а ўсходнія — ад тубыльцаў КаларадаBasketmaker II - Crow Canyon Archaeological. Але і тыя, і другія ўсё ў большай ступені залежалі ад земляробства, будавалі ямныя жытлы, стваралі сховішчы для лішкаў прадуктаў, вялі актыўны абмен з суседнімі народамі.

Перыядызацыя thumb| Даследаванне руін пуэбла Баніта ў Чака стала асновай для перыядызацыі часткі гісторыі анасазі Традыцыйная перыядызацыя Пекас гісторыі старажытных пуэбла заснавана на вывучэнні развіцця іх архітэктуры. Прынята вылучаць наступныя перыядыAnasazi Timeline - Chronology of the Ancestral Pueblo PeoplePueblo Construction Chronology : Пуэбла I (750 — 900 гг.): пераход ад ямных жытлаў да наземных з саману. Пуэбла II (900 — 1150 гг.) Фаза Баніта ў каньёне Чака (900 — 1000 гг.), вызначаная павелічэннем колькасці вёсак, узнікненнем шматпакаёвых пабудоў Фаза класічнага Баніта ў Чака (1000 — 1150 гг.), звязаная з актыўным узвядзеннем паселішчаў са шмат'яруснымі і шматпакаёвымі пабудовамі, ірыгацыйнай сістэмы і сеткі дарог Пуэбла III (1150 — 1300 гг.) Фаза позняга Баніта (1150 — 1220 гг.) характарызуецца скарачэннем насельніцтва ў Чака, спыненнем узвядзення складаных пабудоў Фаза Меса-Вердэ (1220 — 1300 гг.) — канчатковы заняпад паселішчаў у Чака, узвышэнне паселішчаў у Меса-Вердэ Пуэбла IV (1300 — 1600 гг.): пераход ад культуры старажытных пуэбла да культур сучасных пуэбла

Гісторыя Ужо на апошняй стадыі развіцця культуры «вытворцаў кошыкаў» назіраўся рост насельніцтва, што было абумоўлена адмовай ад вандроўнага ладу жыцця і поспехамі ў развіцці земляробства. Гэта ў значнай ступені тлумачыцца тагачасным адносна цёплым, але засушлівым кліматам, які зацяжарваў жыццё вандроўных паляўнічых і збіральнікаў, затое спрыяў атрыманню добрых ураджаяў на поймавых глебах. Адбылося перамяшчэнне земляробаў у раёны, багатыя на прыродныя рэсурсы. Так, у рэгіёне Меса-Вердэ да сярэдзіны VIII ст. насельніцтва было не меней за 4500 чалавекAncestral Puebloans of the Four Corners Region. Пераход да стадыі Пуэбла I вызначаўся павелічэннем памераў паселішчаў. Людзі пакідалі ямныя жытлы на карысць наземным, зробленым з саману. Археолагі лічаць, што старажытнае ямнае жытло трансфармавалася ў ківу і ператварылася ў рытуальнае месцаAnasazi - Routledge Handbooks Online. Некаторыя вёскі ў каньёне Чака і, магчыма, у Меса-Вердэ, выконвалі функцыі цырыманіяльных цэнтраў, дзе сталае насельніцтва значна папаўнялася падчас святочных дзён за лік пілігрымаў. Разам з гэтым, назіраюцца адрозненні ў вырабе керамікі розных рэгіянальных цэнтраў, што сведчыць пра іх адносную культурную самастойнасць.

Археалагічныя даследаванні выявілі, што ў IX — XII стст. паселішчы ў Чака выконвалі выключную ролю ў развіцці анасазіAncient Puebloans of the Southwest. Іх росквіт прыйшоўся на сярэдзіну XI ст. Мясцовыя жыхары першымі пачалі ўзвядзенне шмат'ярусных і шматпакаёвых сіметрычных будынкаў з пясчаніку, распрацавалі складаную сістэму арашэння палеткаў, стварылі разгалінаваную сетку шырокіх дарог агульнай даўжынёй каля 644 кмAn Ancient Road System Still Puzzles Us at Chaco Culture National Historical Park. Наскальныя малюнкі паказваюць, што анасазі Чака вялі астранамічныя назіранні, вылічалі сонечныя зацьменніPetrogylph suggests ancestral Puebloans recorded eclipse at Chaco Canyon . Пасля 1160 г. адбывалася ўзвядзенне вялікіх пуэбла, шматпакаёвых скальных жытлаў і вежаў. Аднак у XII — першай палове XIII ст. культура Чака зведала крызіс і заняпад. Пасля сярэдзіны XIII ст. паселішчы ў Чака былі канчаткова пакінуты тубыльцамі.

Заняпад Чака доўгі час тлумачыўся кліматычнымі і экалагічнымі наступствамі. Пасля 1090 г. і зноў пасля 1130 г. назіраліся працяглыя засухі. Яны маглі выклікаць знясіленне і эрозію глебы і ў выніку — памяншэнне ўраджайнасці. Анасазі былі вымушаны шукаць узвышшы, дзе колькасць ападкаў была большай, чым у нізінах. Другая гіпотэза сцвярджала, што ў перыяд росквіту будаўніцтва жыхары Чака вырубілі большую частку навакольнага лесу, які патрабаваўся для бэляк пры ўзвядзенні жытлаў і ў якасці паліва для прыгатавання ежыThe Chaco Anasazi Northwestern New Mexico 700 ce to 1300 ce. Такім чынам яны сутыкнуліся з экалагічнымі бедствамі, выкліканымі іх асабістай дзейнасцю. Але ў нашы дні доказы памяншэння плошчаў лясоў вакол Чака лічацца сумніўныміPrehistoric deforestation at Chaco Canyon?. Археолагі былі вымушаны звярнуць увагу на рост гвалту ў другой палове XII — першай палове XIII ст. Пра гэта сведчаць імкненне да стварэння вялікіх умацаваных пабудоў, прыдатных да абароны, пахаванні гвалтоўна забітых, выпадкі рытуальнага або выпадковага канібалізмуRiddles of the Anasazi. Гвалт мог адбывацца па ўнутраных прычынах, калі скарачэнне рысурсаў выклікала канкурэнцыю паміж паселішчамі, чалавечыя ахвярапрынашэнні і ваенныя сутычкі. Знешняй прычынай магла стаць міграцыя ў наваколлі Чака паўднёвых атабаскаў, продкаў наваха і апачы. Паміж імі і пуэбла традыцыйна меліся варожыя адносіны. Аднак сапраўдных сведчанняў тагачасных канфліктаў са знешнім ворагам пакуль не выяўлена.

Адным з месцаў, куды адбывалася перасяленне выхадцаў з Чака, стала плато Меса-Вердэ. У канцы перыяду Пуэбла I большасць мясцовых насельнікаў перамясцілася на поўдзень. Толькі ў XI ст. людзі пачалі вяртацца, прывабленыя прадукцыйнымі горнымі глебамі. Носьбіты позняга Пуэбла II жылі ў невялікіх сядзібах, згрупаваных вакол агульных цырыманіяльных цэнтраў у форме ківы або вялікага дома. Прыкладна ў 1080 — 1140 гг. культура Меса-Вердэ зведала моцны ўплыў культуры Чака, у тым ліку на архітэктуру і керамікуThe Pueblo II Period: A.D. 900 to 1150. Да сярэдзіны XIII ст. адбыліся драматычныя змены, калі назіралася рэзкае павелічэнне насельніцтва да 20 000 чалавек паміж 1200 і 1250 гг., заняпад сядзіб і ўзвышэнне цэнтралізаваных паселішчаў. Часцяком яны будаваліся на вяршыні скал і былі цяжка дасяжныя для патэнцыйных ворагаў. Тым не меней, перыяд росквіту рэгіёна Меса-Вердэ быў кароткім. Да канца XIII ст. яго пакінулі меркавана на карысць паселішчам у Арызоне і Нью-МексікаThe Pueblo III Period: A.D. 1150 to 1300. Магчымымі прычынамі маглі стаць пагаршэнне стану навакольнага асяроддзя, недахоп харчу і сацыяльныя канфлікты. Заняпад Меса-Вердэ не быў імклівым. Археолагі заўважылі паступовае назапашванне смецця ў калісьці важных грамадскіх месцах, былі выяўлены масавыя пахаванні гвалтоўна забітыхMesa Verde: Cliff Dwellings of the Anasazi.

Акрамя знакамітых паселішчаў у Чака і Меса-Вердэ існавалі і больш дробныя цэнтры старажытных пуэбла. Напрыклад, у Нью-Мексіка захаваліся рэшткі вялікіх паселішчаў АцтэкAncestral Pueblo People at Aztec Ruins (назва ўзнікла ў выніку першапачатковага памылковага атаесамлення з культурай ацтэкаў) і СалманSalmon Ruins Museum, пабудаваныя ў другой палове XI — XIII стст. Іх жыхары былі або выхадцамі з Чака, або знаходзіліся пад моцным уплывам культуры Чака. Бетатакін, адно з апошніх прыстанішчаў анасазі, месціцца ў каньёне Цэгі ў АрызонеBetatakin . Яно было створана ў 1260 — 1270 гг., уяўляе сабою ўмацаваную скальную пабудову са 120 пакоямі.

Грамадства і культура Матэрыяльныя здабыткі thumb|Каменная тарка для кукурузы Паколькі старажытныя пуэбла не заставілі пасля сябе пісьмовыя помнікі, даследчыкі пры ўзнаўленні іх культуры абапіраюцца галоўным чынам на дадзеныя археалогіі і аналогіі з пазнейшымі культурамі сучасных індзейцаў-пуэбла. Археалагічныя даследаванні паказалі, што насельнікі Чака і Меса-Вердэ ў значнай ступені працягвалі залежыць ад збіральніцтва і палявання. Аднак з сярэдзіны 1 тысячагоддзя ўсё больш важную ролю адыгрывала вытворчая гаспадарка, у першую чаргу ручное земляробства. Анасазі вырошчвалі культуры, вядомыя пад назвай «тры сястры». У асноўным яны эксплуатавалі сухадольныя палеткі на вяршынях узвышшаў і ўздоўж рэк і ручаёў.

Засушлівы клімат вымушаў будаваць ірыгацыйныя збудаванні і распрацоўваць новыя тэхналогіі для захавання вільгаці ў глебе. Так, было выяўлена, што анасазі дадавалі ў глебу сітаватую пемзуAncestral Pueblo Farming, што затрымлівала вільгаць і не дазваляла вымываць карысныя рэчывы. Практыкавалася тэрасаванне схілаў. Некаторы час высоўвалася думка, што жыхары Чака не маглі забяспечыць сябе прадуктамі земляробства з-за шчолачаў у мясцовай глебе, а таму павінны былі завозіць частку харчу звонку. Аднак пазней гэтая думка была абвергнутаAgriculture and community in Chaco Canyon: Revisiting Pueblo AltoAncestral people of Chaco Canyon likely grew their own food. Даследаванне Меса-Вердэ дэманструе, што земляробства заставалася эфектыўным для забеспячэння насельніцтва нават падчас працяглай засухіThe Mysterious Migration: Early Puebloans Abandon Their Pueblos. Дадатковую ежу давала збіранне насення дзікарослых раслін, што перамолваліся каменнымі ступамі ў земляных паглыбленнях. Відавочна, земляробства і прыгатаванне ежы былі пераважна жаночай справай. Нездарма шкілетныя рэшткі жанчын маюць прыкметы цяжкага артрытуThe Life of the Anasazi .

thumb|Сандаль XII ст. з каньёна Чака