Свята-Іаана-Прадцечанская царква ці Іаанаўская царква — колішні драўляны праваслаўны храм у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.

Гісторыя Першая вядомая Іаана-Прадцечанская царква ў Слуцку ўпамінаецца ў 1439 годзе.

У 1581 годзе назва царквы сустракаецца ў грамаце слуцкай княгіні Кацярыны Тэнчынскай. Знаходзілася царква на паўднёвай ускраіне горада, па левы бок ад галоўнай вуліцы Новага места, у пазнейшыя часы вядомай як Навамейская (цяпер імя Максіма Багдановіча).

У 1793 годзе царква адзначалася як «будынкам драўляная, старая». На працягу канца XVIII — першых дзесяцігоддзяў XIX стагоддзя яе прыход змяншаўся. Да 1840-х гадоў яна ўжо была пустая і пакінутая. У 1842 годзе царкву разабралі з-за старасці, хаця афіцыйнае скасаванне адбылося толькі ў 1853 годзе і яе прыход быў прыпісаны да Юр’еўскай царквы.

Літаратура Скеп’ян АА. Князі Слуцкія. Мн., 2013, с. 17. Собрание древних грамот и актов городов Минской губернии, № 29. Мн., 1848. Дело с ведомостями о состоянии церквей… НГА РБ ф. 136, воп. 1, спр. 344, с. 8. B.J.K. Wspomnienia о Siucku. Gniezno. 1905. с. 40. Описание церквей и приходов Минской епархии. Т. № 3. Мн., 1879. Товаров А. Историко-статистическая справочная книжка Минской епархии. Мн., 1903, с. 156

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Слуцка Катэгорыя:Колішнія праваслаўныя храмы Мінскай вобласці Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:Зніклі ў XIX стагоддзі