Хансі Род Куратомі — майстар баявых мастацтваў (Gosoku Ryu, Kubojutsu, Kendo, Hojutsu і інш.), прэзідэнт INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION, аўтар кнігі «Karate: The Mental Edge».

Біяграфія Нарадзіўся 12 лістапада 1962 года ў Лос-Анджэлесе. Пачаў вывучаць каратэ ва ўзросце 12 гадоў. З 1981 яго настаўнікам з’яўляецца Сокэ Кубота Такаюкі. Хансі Куратомі працуе інструктарам додзё Сокэ з 1982 года.

Ступені Хансі Куратомі дасягнуў 8 дана ў стылі каратэ Gosoku Ryu і атрымаў тытул Hanshi, з’яўляецца пераемнікам Сокэ Кубота Такаюкі і адказным за працяг развіцця, за навучанне тэхніцы Сокэ, а таксама філасофіі INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION у глабальным маштабе. Ён таксама мае вышэйшыя разрады — чорныя паясы у Kobudo (зброя), Hojutsu (агнястрэльная зброя) і Kubota Jujitsu. Хансі Куратомі быў адным з першых студэнтаў Сокэ, якія дасягнулі чорнага поясу ў раздзелах са зброяй.

Дасягненні Хансі Куратомі з’яўляецца International Grand Champion у кумітэ (суперцяжкая вага) і ката (са зброяй) у 2000 MILLENNIUM INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION WORLD CUP KARATE CHAMPIONSHIP, які адбыўся 8-9 ліпеня 2000 года ў Лос-Анджэлесе, Каліфорнія, ЗША.

Шматразовы чэмпіён свету па каратэ Хансі Куратомі заваяваў мноства тытулаў на працягу апошніх дзесяцігоддзяў і працягвае практыкаваць баявыя мастацтвы і навучаць у INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION у штаб-кватэры (Лос-Анджэлес, Глендэйл, Каліфорнія), ЗША.

Дзейнасць Хансі Куратомі падарожнічае па ўсім свеце, навучае каратэ на семінарах, судзіць на турнірах. Ён таксама заядлы ўдзельнік марафонаў і за апошнія гады прыняў удзел у некалькіх марафонах. Па прафесіі Хансі Куратомі спецыяліст па сістэмным аналізе і шмат гадоў працаваў у California based hospital. Ён пражывае ў Лос-Анджэлесе (Глендэйл, Каліфорнія), ЗША.

Гл. таксама

Сокэ Кубота Такаюкі

Сіхан Вядзернікаў

Сэнсэй Вядзернікава

Gosoku Ryu

INTERNATIONAL KARATE ASSOCIATION

Куботан

Black Belt

Nisei Week

Дзюкэндо

Хацімакі

Крыніцы http://karatesensei.com/author.html

Катэгорыя:Майстры баявых мастацтваў Катэгорыя:Каратэкі Катэгорыя:Чэмпіёны свету