Помнік Сафіі Слуцкай — помнік у горадзе Слуцку Мінскай вобласці.
Агульная інфармацыя Помнік Сафіі Слуцкай узвялі ў канцы ХХ стагоддзя. Аўтары помніка — cкульптар Міхаіл Міхайлавіч Інькоў і архітэктар Мікалай Іосіфавіч Лук’янчык.
Помнік уяўляе сабой выяву святой Соф’і Слуцкай, адлітую з бронзы, якая стаіць на фоне аркі. Арка складаецца з трох «пялёсткаў», якія сімвалізуюць хрысціянскую царкву. Жэст левай рукі княгіні — заклік спыніцца і задумацца.
Соф’я Слуцкая — апошняя прадстаўніца княскага роду Алелькавічаў, якая ў 1984 годзе была кананізавана Беларускай праваслаўнай царквойПомнік Сафіі СлуцкайПомнік Сафіі Слуцкай у Слуцку .
Катэгорыя:2000 год у Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2000 годзе Катэгорыя:Помнікі Мінскай вобласці Катэгорыя:Славутасці Слуцка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Слуцка Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Мікалая Лук’янчыка Катэгорыя:Творы Міхаіла Інькова Катэгорыя:Соф’я Слуцкая