Ша́ндра звычайная, Шанта звычайная (Marrubium vulgare) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 15—75 см. Сцябло ўзыходнае, галінастае ад асновы. Лісце простае, суцэльнае, супраціўнае, маршчакаватае, на чаранках. Кветкі дробныя, белага колеру, у несапраўдных кальчаках. Чашачка трубчастая, з 10 шылападобнымі зубцамі. Вяночак двухгубы. Верхняя губа вузкая і прамая, двухлопасцевая, ніжняя — трохлопасцевая і адхіленая. Тычынак — 4. Плод — шматарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі, Паўночнай Афрыкі (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс), на астравах Мадэйра і Канарскіх, натуралізавалася ў Паўночнай, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыцы, на Гавайскіх астравах, у Новай Зеландыі і Паўночнай АфрыцыGermplasm Resources Information Network (GRIN-Taxonomy).

Расце на сухіх мясцінах, каля дарог, на пасевах, каля платоў. Цвіце ў чэрвені—жніўні. Плады паспяваюць у ліпені—верасні.

Гаспадарчае значэнне Лекавая, эфіраалейная, таніданосная, фарбавальная і меданосная расліна.

Літаратура — С. 368.

Спасылкі

Marrubium vulgare L. (Шандра обыкновенная) // Праект Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава «Ноев ковчег»

Катэгорыя:Ясноткавыя Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Меданосныя расліны Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе