«Жыццё Прыдзвіння» (у 1938—1962 гадах «Калгасная трыбуна», у 1962—1994 гадах «Ленінская праўда») — раённая газета Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1938 года. Заснавальнікі: Віцебскі раённы выканаўчы камітэт і Віцебскі раённы Савет дэпутатаў.
Гісторыя Першы нумар Віцебскай раённай газеты выйшаў 11 ліпеня 1938 года пад назвай «Калгасная трыбуна» як орган Віцебскага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных.
У час акупацыі газета з’яўлялася органам Віцебскага падпольнага РК КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Вядомы два нумары ад 3 красавіка і 5 мая 1943 года на рускай мове пад назвай «За Родину».
У верасні-лістападзе 1942 года газета выдавалася пад назвай «Колхозная правда» (рэдактар — Я. Качан).
Пасля вайны раённая газета выходзіла пад даваеннай назвай на дзвюх палосах. 3 1962 года перайменавана ў «Ленінскую праўду», а з 1994 года — у «Жыццё Прыдзвіння»Жыццё Прыдзвіння, газета. г. Віцебск, Віцебскі раён.
Рэдактары
М. Спатакай М. Антоненка П. Дзергачоў А. Расамаха Васіль Пурыжонак Яўген Трыгорлаў Мікалай Кахно Ніна Сталярэнка (2010—2015) Таццяна Мікалаеўна Дзіканава Алена ЧаплеваО редакции
Літаратура Газеце «Жыцце Прыдзвiння» — 60! // Жыццё Прыдзвiння (Вiцебск). — 1998. — 10 лiп. — С. 1-4. «Жыццё Прыдзвіння» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. — Віцебск, 2003. — С. 24. Кахно, М. У раёнцы — увесь раён / М. Кахно // Жыццё Прыдзвіння (Вiцебск). — 1998. — 10 ліп. — С. 1. Камлёва, Н. Новые горизонты «Жыцця» / Н. Камлёва // Витебские вести. — 2018. — 10 июля. — С. 4. Это наша с тобой биография // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). — 2008. — 26 ліп. — С. 2-3.
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Культура Віцебскага раёна Катэгорыя:1938 год у Беларусі Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове