«Пастаўскі край» — раённая газета Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1939 года. Заснавальнікі: Пастаўскі раённы выканаўчы камітэт і Пастаўскі раённы Савет дэпутатаў.
Гісторыя У канцы верасня 1939 года на Пастаўшчыне, пасля ўз’яднання БССР, была створана мясцовая газета «Новы шлях».
Калі пачалася вайна, газета прыпыніла сваё існаванне. У лістападзе 1943 года на базе штабу партызанскай брыгады імя Варашылава ў нарачанскіх лясах выйшаў першы нумар газеты «За победу» — орган Пастаўскага падпольнага райкама партыі. У пасляваенныя гады яна стала насіць назву «Савецкі шлях». 3 красавіка 1962 года газета выхадзіла пад назвай «Звязда», з 1991 — «Пастаўскі край».
У 1991 годзе газета ўпершыню выйшла пад назвай «Пастаўскі край». У верасні 1998 года (№ 77) выйшаў першы нумар, які быў набраны і звярстаны на камп’ютары і надрукаваны афсетным спосабам у Наваполацкай друкарні. У 2006 годзе (№ 119—120) да Дня беларускага пісьменства, які праходзіў у Паставах, выйшаў першы паўнакаляровы нумар. З 2009 года газету можна чытаць у інтэрнэце. З чэрвеня 2014 года перайшла на поўнакаляровы друкПастаўскі край, газета. г. Паставы, Пастаўскі раёнО газете .
Рэдактары Аляксандр Іванавіч Шафараў (1939—1941) Якаў Сямёнавіч Раманаў (1944—1945) Валянцін Іванавіч Лявонаў (1947—1948) Іосіф Браніслававіч Агрызка (1948—1950) Тамара Ільінічна Асяненка (1950—1953) Фелікс Казіміравіч Станішэўскі (1953—1954) Тамара Ільінічна Асяненка (1954—1956) Іван Адамавіч Мандрык (1965—1959) Васіль Уладзіміравіч Магелявец (1959—1961) Павел Парамонавіч Дзядзёнак (1961—1972) Мікалай Іванавіч Маразюк (1972—1989) Пётр Пятровіч Курыловіч (1989—1999) Фаіна Альфонсаўна Касаткіна (1999—2017) Людміла Чаславаўна Зелянкевіч (з 2017)
Літаратура «Пастаўскі край» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / рэд. Л. Д. Мышлёнак. — Віцебск : Віцебская абласная друкарня, 2004. — С. 18-19. Раёнка паведамляе // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.]; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Белта, 2001. — С. 469—477.
Катэгорыя:Газеты Беларусі Катэгорыя:Культура Пастаўскага раёна Катэгорыя:Газеты на беларускай мове Катэгорыя:Газеты на рускай мове Катэгорыя:1939 год у Беларусі