Вадзяны скарпіён звычайны. — С. 397 (Nepa cinerea) — від насякомых сямейства .
Апісанне Цела плоскае, шырокае, з двума дыхальнымі трубачкамі на канцы брушка. Пярэднія ногі некалькі нагадваюць клюшні скарпіёна. Даўжынёй 12-20 мм, шэрага. радзей чарнаватага колеру; крылы з чырвонымі або жаўтлявымі жылкамі.
Распаўсюджанне Шырока вядомы від, які сустракаецца ў невялікіх стаячых вадаёмах і рэках з павольным цячэннем і багатай расліннасцю.
Экалогія Палюе часцей за ўсё з засады, прытаіўшыся на воднай расліне. Нечакана выкідвае пярэднія лапы і хапае ахвяру, протыкая яе хабатком. Самка адкладае яйкі ў тканкі водных раслін.
Літаратура
. — С. 397 Василь Козак Комахи України. — Підручники і посібники, 2010
Спасылкі
Nepa cinerea — Encyclopedia of Life
Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе Катэгорыя:Вадзяныя скарпіёны