Віскаша (Lagidium) — род грызуноў сямейства шыншылавых. Эндэмікі Паўднёвай Амерыкі, жывуць у Андах.

Апісанне Даволі буйныя грызуны з вялікімі вушамі і вачыма. Вонкавым выглядам нагадваюць трусікаў з доўгім хвастом. Даўжыня цела (без хваста) 295—475 мм, хваста — 215—400 мм.

Жывуць у суровых горных умовах. Кормяцца травамі. Самкі нараджаюць толькі адно дзіцяня.

Спасылкі

Катэгорыя:Шыншылавыя Катэгорыя:Млекакормячыя Паўднёвай Амерыкі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1833 годзе