Яўсей Яўсеевіч Майсеенка (, Уваравічы, Магілёўская губерня Расійская імперыя, цяпер Буда-Кашалёўскі раён Гомельскай вобласці Беларусі — 29 лістапада 1988, Ленінград) — беларускі савецкі жывапісец, графік і педагог, прафесар.
Акадэмік AМ СССР (1973; член-карэспандэнт 1962). Народны мастак СССР (1970). Герой Сацыялістычнай Працы (1986). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1974) і Дзяржаўнай прэміі СССР (1983).
Біяграфія і творчасць
Скончыў сямігодку і паехаў у Маскву, дзе ў 1931 годзе паступіў у Мастацка-прамысловае вучылішча імя М. І. Калініна, на аддзяленне роспісу па метале і пап’е-машэ. У 1931—1935 гадах вучыўся ў гэтым вучылішчы ў Ланге, Філімонава, Мікалаева. Скончыў вучылішча па аддзяленні роспісу па пап’е-машэ. Дыпломны твор — папка-адрас «Чапаеў».
У 1935 годзе Майсеенка паступіў у ІЖСА ў Ленінградзе. Сярод яго педагогаў там былі І. І. Бродскі і В. М. Якаўлеў. Вялікі ўплыў на фарміраванне мастака меў А. А. Асмёркін, у чыёй майстэрні ён навучаўся.
Навучанне перапыніла 2-я сусветная вайна — 5 ліпеня 1941 года Майсеенка пайшоў добраахвотнікам у народнае апалчэнне. На подступах Ленінграда разам са сваім падраздзяленнем трапіў у акружэнне і палон. Да красавіка 1945 года быў у канцэнтрацыйным лагеры ў Альтэнграбаве. Калі вязняў вызвалілі саюзнікі, Я. Майсеенка адправілі ў СССР, вайну ён скончыў у складзе 3-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса.
Пасля дэмабілізацыі ў 1945 годзе вярнуўся ў інстытут і ў 1947 годзе скончыў яго па майстэрні А. А. Асмёркіна з наданнем кваліфікацыі мастака жывапісу. Дыпломны твор — карціна «Генерал Даватар»Юбилейный Справочник выпускников Санкт-Петербургского Государственного академического института живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина Российской Академии художеств. 1915—2005. — СПб, 2007. С. 58..
Майстар пейзажу, нацюрморта. Вядомасць мастаку прынеслі станковыя карціны на тэмы Грамадзянскай і Айчыннай войнаў «Чырвоныя прыйшлі» (1961), «Маці, сёстры» (1967), «Чарэшні» (1969), «Перамога» (1972), «9 Мая» (1975)Художник № 2, 1976. — С. 8.. У гэтых творах аўтар па-філасофску пераасэнсоўвае вайну.
За карціны «Першая конная», «Чырвоныя прыйшлі», «Веснікі», «Чарэшні» ўганараваны званнем Народнага мастака СССР (1970).
У апошнія гады жыцця звяртаецца да евангельскіх сюжэтаў («Распяцце», 1988).
Кіраваў майстэрняй у Акадэмічным інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ім. Рэпіна, выхаваў некалькі пакаленняў мастакоў.
Для манеры Я. Майсеенкі ўласціва вострая графічнасць, якая даходзіць часам да экспрэсіі ў спалучэнні са свабоднай работай пэндзлем, майстэрская кампазіцыя, яркія, чыстыя колеры.
Пахаваны ў Санкт-Пецярбургу на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак.
Памяць
На доме ў Санкт-Пецярбургу, дзе у 1953—1988 гадах жыў і працаваў Яўсей Майсеенка (Сувораўскі праспект, 56), устаноўлена мемарыяльная дошка. У Гомельскай вобласці, у горадзе Буда-Кашалёва 25 жніўня 2007 года адкрылі карцінную галерэю імя Я. Я. Маісеенкі.Карцінная галерэя імя Я. Я. Майсеенкі У лютым 2016 года карціну Майсеенкі «Свабода!» са сваёй калекцыі прадпрымальнік Андрэй Філатаў перадаў на доўгатэрміновае экспанаванне ў ізраільскі Мемарыял Яд ва-Шэм«Свабода!» у Яд ва-Шэм // Агенцтва яўрэйскіх навін, 16 лютага 2016.
Узнагароды і званні
Герой Сацыялістычнай Працы (1986) ордэн Леніна (1986) ордэн Працоўнага Чырвонага Сцягу ордэн Дружбы народаў Ленінская прэмія (1974) за цыкл карцін «Гады баявыя» («Чырвоныя прыйшлі», «Таварышы», «Чарэшня», «Перамога») Дзяржаўная прэмія СССР (1983) за серыю карцін «Памяць» («З дзяцінства», «Ветэраны», «Песня», «Памяць», «Жнівень») Дзяржаўная прэмія РСФСР імя І. Я. Рэпіна (1966) за карціну «Чырвоныя прыйшлі» Народны мастак СССР (1970) Народны мастак РСФСР (1965) Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1963) Правадзейны член АМ СССР (1973) Член-карэспандэнт АМ СССР (1962) Серебряная медаль АМ СССР (1962)
Вучні
Дзмітрый Аляксандравіч Шувалаў Шалва Яўгенавіч Бедоеў Андрэй Пятровіч Выстропаў Жумакын Кажакынавіч Кайрамбаеў Сяргей Дзмітрыевіч Кічко Алена Львоўна Арлова-Афінагенава Аляксандр Іванавіч Пятроў Мікалай Аляксандравіч Раманаў Вольга Мікалаеўна Хорашава Аляксей Леанідавіч Худзякоў Валянцін Васілевіч Чыкаў Андрэй Аляксеевіч Якаўлеў Мамедаў Мамед, удзельнік творчага аб’яднання «Сямёрка»
Літаратура Земская М. За правду жизни и большую мысль. К итогам осенней выставки ленинградских художников // Смена, 1954, 18 декабря. Бродский В. Жизнеутверждающее искусство // Ленинградская правда, 1957, 11 октября. Шведова В. Над чем работают ленинградские художники // Художник. 1959, № 9. Герман М. Первые впечатления. Заметки о живописи и графике на осенней выставке // Вечерний Ленинград, 1961, 23 сентября. Григорьева Н. Всесоюзная художественная // Ленинградская правда, 1963, 26 декабря. Бетхер-Остренко И. Художественная летопись истории // Вечерний Ленинград, 1964, 28 января. Аникушин М. Солнце на полотнах // Ленинградская правда, 1964, 3 ноября. Колесова О. Две тысячи встреч. На выставке «Ленинград» // Ленинградская правда, 1964, 4 ноября. Буткевич О. От находок к открытиям. Заметки с выставки «Ленинград» // Советская культура, 1964, 26 декабря. Кривенко И. «Ленинград» (раздел живописи) // Художник. 1965, № 3. С.27-36. Вторая Республиканская художественная выставка «Советская Россия». Живопись. Скульптура. Графика. Монументально-декоративное и театрально-декорационное искусство. Каталог. — М: Советский художник, 1965. — с.6,27. Леонова Н. Живописец Моисеенко // Художник. 1965, № 7. С.13-19. Иванов П. Лицо современника // Искусство. 1965, № 8. С.5-10. Третья Республиканская художественная выставка «Советская Россия». Каталог. — М., МК РСФСР, 1967. C.38. Аникушин М. О времени и о себе // Вечерний Ленинград, 1967, 17 октября. Щеглов Е. Эпоха Ленина в творчестве художников России // Советская культура, 1970, 28 февраля. Колесова О. Широка страна моя… Творческий отчёт ленинградских художников, посвящённый 50-летию образования СССР // Ленинградская правда, 1972, 23 сентября. Богданов А. Славя страну труда. // Вечерний Ленинград, 1972, 10 октября. Арбузов Г. С мыслью о родине // Ленинградская правда, 1972, 10 октября. Богданов А. Ярче, но и глубже // Вечерний Ленинград, 1973, 25 декабря. Яковлева Л. Величие подвига // Вечерний Ленинград, 1975, 27 мая. Губарев А. На полотнах — человек труда. Выставка «Наш современник» // Ленинградский рабочий, 1975, 11 октября. Дмитренко А. Мир современника // Ленинградская правда, 1975, 12 октября. Леняшин В. Думая о будущем. Время. Художник. Творчество // Вечерний Ленинград, 1976, 26 января. Изобразительное искусство Ленинграда. Каталог выставки. — Л: Художник РСФСР, 1976. — с.23,73. Выставка произведений ленинградских художников, посвященная 60-летию Великого Октября. — Л: Художник РСФСР, 1982. — с.3,17. Кекушева-Новосадюк, Г. В. Евсей Евсеевич Моисеенко. — Л., 1977 Дмитренко А. Человек на своей земле // Ленинградская правда, 1977, 20 ноября. Леняшин В. Поиски художественной правды // Художник. 1981, № 1. С.8-17. Левандовский С. Живопись на Ленинградской зональной // Искусство. 1981, № 2. С.62. Кекушева, Г. В. Евсей Моисеенко. Альбом. — М.: Сов. художник, 1981 Нехорошев Ю. Романтика трудных дорог // Художник. 1981, № 9. С.18-28. Евсей Евсеевич Моисеенко. Каталог выставки. — Л., Художник РСФСР, 1982. — 84 с. Герман, М. Евсей Моисеенко // Искусство Советского Союза. Альбом. — Л.: Аврора, 1985. — 514—529
Моисеенко Е. В неустанном поиске и совершенствовании // Искусство. 1986, № 5. С.14 Справочник членов Ленинградской организации Союза художников РСФСР. — Л: Художник РСФСР, 1987. — с.87. Юрьева Т. Самоотверженность // Советская культура, 1987, 15 октября Горчакова Э. Жду разговора трудного // Советская культура, 1988, 19 января Каменский, А. А. Романтический монтаж. — М.: Сов. художник, 1989. — С. 317—318 Леонова Н. Г. Евсей Моисеенко. Л., 1989 Иванов С. Неизвестный соцреализм. Ленинградская школа. — СПб., НП-Принт, 2007. С.9, 15, 19-21, 371, 387, 388, 390—399, 401—403, 405—407. ISBN 5-901724-21-6, ISBN 978-5901724217. Дмитренко, А. Чтобы помнили… // Петербургские искусствоведческие тетради. — СПб, 2007, вып. 9. — С. 195—202. Шаманов, Б. Уроки мастера // Петербургские искусствоведческие тетради. — СПб, 2007, вып. 9. — С. 187—194. Юбилейный Справочник выпускников Санкт-Петербургского Государственного академического института живописи, скульптуры и архитектуры имени И. Е. Репина Российской Академии художеств. 1915—2005. — СПб, 2007. С. 58. Литовченко Е. Н. Е. Е. Моисеенко. «Коллекция из мастерской». Живопись, рисунок. — Спб.: «Историческая иллюстрация», 2012. — 240 с. Кудреватый, М. Г. К вопросу о творческом методе Е. Е. Моисеенко // Петербургские искусствоведческие тетради. Вып. 33. СПб: 2015. С. 96—110.
Гл. таксама
Ленінградскі Саюз мастакоў Спіс жывапісцаў Ленінградскага Саюза мастакоў Спіс выстаў ленінградскіх мастакоў Катэгорыя:Карціны Яўсея Маісеенкі Дом Творчасці мастакоў «Старая Ладага»
Спасылкі
Майсеенка Яўсей Яўсеевіч на ArtOnline.Ru Біяграфія на Art-catalog.Ru Біяграфія на сайце «Музеі Гомельскай вобласці» Дзеячы культуры Гомельскай вобласці
Катэгорыя:Пахаваныя на Літаратарскіх мастках Катэгорыя:Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна Катэгорыя:Мастакі Санкт-Пецярбурга Катэгорыя:Мастакі-жанрысты Расіі Катэгорыя:Правадзейныя члены Акадэміі мастацтваў СССР Катэгорыя:Мастакі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР Катэгорыя:Лаўрэаты Ленінскай прэміі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы мастацтваў РСФСР Катэгорыя:Народныя мастакі СССР Катэгорыя:Кавалеры ордэна Дружбы народаў Катэгорыя:Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга Катэгорыя:Кавалеры ордэна Леніна Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Педагогі СССР Катэгорыя:Нарадзіліся ў Буда-Кашалёўскім раёне