Му́лярскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Муляры.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Оцкавіцкі сельсавет у складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Оцкавічы. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 2 снежня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старчунскага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 17.. З 20 студзеня 1960 года сельсавет у складзе Віцебскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Оцкавіцкага сельсавета 31 населены пункт. 22 снежня 1981 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Муляры, сельсавет перайменаваны ў Мулярскі. 20 чэрвеня 1988 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Камайскага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 26 населеных пунктаў: вёскі Багдзюны, Варкацішкі, Гадуцішкі, Гражулі, Гэйбавічы, Ёцішкі, Жукішкі, Крукі II, Мантагалішкі, Мільконты, Мірклішкі, Муляры, Мунцавічы, Новагадуцішкі, Оцкавічы, Пустошка, Сакуны, Старчуны, Цалінова, Цябуты, Чарняты, Чычэлі, Юзафінова, Янкішкі, Янковічы і чыгуначны раз’езд Камайка.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Пастаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Гадуцішскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1988 годзе