Разу́ха стрэлкападобная (Arabis sagittata) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Двухгадовая або шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—60 см. Сцябло прамое. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і ў прыкаранёвай разетцы, простае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, падоўжанае. Сцябло і лісце апушаныя. Кветкі белыя, з чатырма пялёсткамі. Плод — сплюшчаны стручок даўжынёй 2—6 см, з выразнымі жылкамі.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі. Святлолюбівая расліна, мезафіт, алігатроф і мезатроф. Расце ў горных стэпах, на сухіх і горных лугах, узлесках, схілах, камяністых россыпах, ў хмызняках, па берагах вадаёмаў, на аблогах, пустках, пашах, у садах і агародах.

Цвіце ў маі—ліпені. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні. Размнажаецца насеннем.

Рэдкі від. Ахоўваецца на тэрыторыі шэрагу рэгіёнаў РасііArabis sagittata (Bertol.) DC. // ИАС «ООПТ России».

Літаратура  — С. 349.

Спасылкі

Резуха // Проект «Архив природы России» Arabis sagittata (Bertol.) DC. (Резуха стреловидная) / Депозитарий живых систем «Ноев ковчег» // Праект Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава

Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1815 годзе