Генрых Вальпат фон Басенгайм (? — , ) — першы вялікі магістр Тэўтонскага ордэна (1198—1200).

Біяграфія

На сённяшні дзень амаль не існуе гістарычных крыніц пра Басенгайма і большасць з іх заснаваны на здагадках гісторыкаў.

Паходзіў з заможнай арыстакратычнай сям'і з Майнца. Верагодна быў галоўным прыхільнікам пераўтварэння нямецкага духоўнага брацтва ў ваенны ордэн. У 1199 г. з рук вялікага магістра тампліераў Гілберта, ад імя Папы рымскага Інакенція III, атрымаў статут ордэна, складзены на ўзор статута тампліераў.

Памёр у Акры, дзе і пахаваны.

Спасылкі Герб і біяграфія Генрыха Вальпата Графы фон Басенгайм з сайта горада Басенгайм

Катэгорыя:Вялікія магістры тэўтонскія Катэгорыя:Вялікія маршалы Тэўтонскага ордэна