Васіль Фёдаравіч Пятроў (; , — Головина Н. С. Петров Василий Фёдорович // Чувашская энциклопедия) — вучоны ў галіне эпізааталогіі, доктар ветэрынарных навук (1954), прафесар (1955), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Чэбаксары. У 1926 годзе скончыў Казанскі ветэрынарны інстытут. У 1926—1930 гг. працаваў ветэрынарным урачом у Татарскай АССР, у 1930—1937 гг. асістэнтам кафедры эпізааталогіі Казанскага ветэрынарнага інстытута і старэйшым навуковым супрацоўнікам эпізаатычнага аддзела Казанскага навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. З 1937 года ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце на пасадзе загадчыка кафедрай эпізааталогіі. У 1938 годзе быў арыштаваны, у 1940 — рэабілітаваны. З 1942 года дацэнт кафедры ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў мабілізаваны ў дзеючую армію. Пасля дэмабілізацыі з 1946 года працягваў працу ў інстытуце, дзе да 1973 года займаў пасаду загадчыка кафедрай эпізааталогіі, у 1973—1978 гг. — прафесара, кансультанта кафедры. Адначасова ў 1955—1960 гг. на пасадзе прарэктара па навуковай рабоце. У снежні 1978 года выйшаў на пенсіюИстория кафедры эпизоотологии и инфекционных болезней // Сайт ВДАВМ.
Навуковая дзейнасць Аўтар навуковых прац па эпізааталогіі, патагенезе і тэрапіі інфекцыйных захворванняў жывёл. Займаўся пытаннямі адначасовай вакцынацыі ад некалькіх хвароб. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Аллергия при роже свиней и её значение в патогенезе и диагностике заболевания». Аўтар больш за 70 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій. Пад яго кіраўніцтвам абаронены 2 доктарскія і 8 кандыдацкіх дысертацый.
Сярод апублікаваныз прац: Рожа свиней. — Мн., 1963.; Одновременная вакцинация животных против нескольких инфекций. — Мн., 1963.
Узнагароды і званні Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР Ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медалі.
Літаратура — С. 325.
Спасылкі История кафедры эпизоотологии и инфекционных болезней // Сайт ВДАВМ Головина Н. С. Петров Василий Фёдорович // Чувашская энциклопедия / Чувашский государственнвй институт гуманитарных наук, Чувашское книжное издательство
Катэгорыя:Выпускнікі Казанскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Эпідэміёлагі СССР Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны