Анатоль Фёдаравіч Мяснікоў (, в. Шмідзельшчына, Талачынскі раён, Віцебская вобласць — ) — беларускі гісторык і публіцыст. Кандыдат гістарычных навук (1987).
Біяграфія Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1972). Працаваў у газетах «Чырвоная змена», «Звязда» (з 1978 года).
З 1995 года — прэс-сакратар Старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь. У 1996—1999 гадах працаваў галоўным рэдактарам часопіса «Гуманітарна-эканамічны веснік».
З 1976 года — член Саюза журналістаў рэспублікі, з 2001 года — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
З 2007 года — загадчык кафедры Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва.
Навуковая дзейнасць Даследаваў гісторыю Беларусі XIX—XX стст., праблемы беларускай журналістыкі і міжнацыянальных адносін у Рэспубліцы Беларусь.
Аўтар кніг: «Сацыялістычнае спаборніцтва і друк Беларусі» (1980), «Айчыне адданыя сыны: гістарычныя нарысы» (1997), «Дзеля гэтага варта жыць: публіцыстыка, дыялогі, эсэ» (2000), «Гісторыя Беларусі: ад старажытнасці да нашых дзён» (2004), «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)» (2005), «Талент быць чалавекам» (2005, сумесна з Г. І. Авсянкінай), «Сто асоб беларускай гісторыі» (2-е выд., 2009), «Сто асоб беларускага спорту» (2009; у 2010 годзе атрымаў Рэспубліканскую прэмію «Залаты купідон»), дакументальных аповесцей і нарысаў пра Я. А. Адамовіча, А. Л. Бурбіса, Д. Ф. Прышчэпава, А. А. Смоліча, І. П. Убарэвіча, М. С. Чарота, А. Г. Чарвякова і іншМяснікоў Анатоль Фёдаравіч.
Узнагароды Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры (1994) за кнігу «Нацдэмы: лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка» (1993). Рэспубліканская прэмія «Залаты Купідон» (2010).
Літаратура Давідовіч, В. В. Мяснікоў Анатоль Фёдаравіч / В. В. Давідовіч // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. — Т. 6 : М-Я. — С. 22. Карніловіч, Э. Пароднены з газетай «Звязда» / Э. Карніловіч // Наша Талачыншчына. — 2013. — 18 верас. — С. 7. Марціновіч, А. Каб менела ў гісторыі загадак / А. Марціновіч // Літаратура і мастацтва. — 2011. — 27 мая. — С. 22. Мясников Анатолий Фёдорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. — Кн. 2. — С. 153. — С. 282.
Публицист, краевед, исследователь // Моя Толочинщина: страницы истории / А. Шнейдер. — 2-е изд, с изм. — Минск : Бизнесофсет, 2006. — С. 136—137. Шнэйдар, А. Заўсёды ў пошуку / А. Шнэйдар // Наша Талачыншчына. — 2004. — 11 жн. — С. 2.
Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»